На Беласточчыне праходзіць "Бардаўская восень" (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.11.2017 14:18
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Пераможцы сёлетняй конкурснай часткі фэстывалю «Бардаўская восень-2017» будуць абвешчаныя сёньня ўвечары. 
                
                
                    
                        
Photo: Polskie Radio Białystok, Z. Kościn
                     
                
                
                
               
                
                         24 раз Беласточчына прымае фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песьні "Бардаўская восень".
Адкрыцьцё трохдзённага сьвята беларускага слова і музыкі традыцыйна прайшло ў Доме культуры Бельска Падляскага, дзе перад мясцовай публікай выступілі вядомыя беларускія музыкі ды маладыя выканаўцы, удзельнікі конкурснай часткі. Шмат гадоў імпрэзу арганізуе Аб'яднаньне на карысьць адукацыі і папулярызацыі Беларускай культуры «Шчыты», старшыня якой, Ігар Лукашук даў старт фэстывалю.
Пераможцы сёлетняй конкурснай часткі фэстывалю «Бардаўская восень-2017» будуць абвешчаныя сёньня ўвечары. Таксама сёньня перад бельскай публікай, а заўтра перад беластоцкай выступяць ляўрэаты ды зоркі беларускай музыкі: Алесь Камоцкі, Сяржук Доўгушай ды Аляксандр Ясінскі, а таксама гурт NAVIBAND.
Зьміцер Косьцін
Рэпартаж у далучаным гукавым файле.