Logo Polskiego Radia
Print

Лягеры ўцекачоў – гэта вялікі бізнэс

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.11.2017 16:23
Для італьянскай мафіі, якая на гэтым зарабляе больш чым на продажы наркотыкаў.
Фото: Polskie RadioФото: Polskie RadioFoto: polskieradio.pl

Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Штогод Італія выдаткоўвае каля 3 мільярдаў эўра на ўтрыманьне 175 тысяч мігрантаў з Афрыкі. Частку выдаткаў пакрывае Эўразьвяз. Аднак большая частка гэтых грошай трапляе да італьянскай мафіі.

Выданьне зазначае, што ўвесь працэс перанакіраваньня грошай на дапамогу мігрантаў на рахункі мафіі выглядае наступным чынам. Пры дапамозе карумпаваных чыноўнікам кіраўніком лягера для ўцекачоў становіцца асоба зьвязаная з мафіяй. Грошы на ўтрыманьне лягера ідуць замест на дапамогу імігрантаў (напрыклад з фонду кішэнных грошай для іх) фірмам, зьвязаным з мафіяй, якія займаюцца пастаўкай харчаваньня, аказаньнем паслуг для лягера. Вельмі часта паслугі былі фікцыйнымі. Мясцовыя ўлады замыкалі на гэта вочы.

Гэтым займаюцца мафійныя групы з Рыма да Калабрыі. Выданьне зазначае, што пасьля першых затрыманьняў паліцыі высьветлілася, што на «уцекачах» мафія зарабляе больш чым на наркотыках.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт