Logo Polskiego Radia
Print

Барды запрашаюць на "Бардаўскую восень-2017"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.11.2017 15:17
  • Барды запрашаюць на Бардаўскую восень 2017.mp3
Фэстываль ужо ад некалькіх гадоў пачынаецца сваеасаблівымі канцэртамі-запрашальнікамі ў малых мясцовасьцях Беласточчыны.
Яўген Барышнікаў, канцэрт у Нарве, 2.11.2017Яўген Барышнікаў, канцэрт у Нарве, 2.11.2017radyjo.net/Я.Іванюк

У Бельску Падляскім пачынаецца 24. Фэстываль Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай песьні "Бардаўская Восень 2017" (3.11.2017 18:00).

Сёньня на Фэстывалі заплянаваная конкурсная частка а таксама выступы зорак, сярод якіх публіка зможа пачуць і пабачыць Босае Сонца, Яўгена Баршнікава, Ілё&Фрэндс ды Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ Orkiestra.

Аднак Фэстываль ужо ад некалькіх гадоў пачынаецца сваеасаблівымі канцэртамі-запрашальнікамі ў меншых мясцовасьцях Беласточчыны.

Учора 2-а лістапада такі канцэрт Яўген Барышнікаў сыграў у Нарве. У Орлі выступіў Алесь Камоцкі, а ў Нараўцы - Сяржук Доўгушаў. Як гаворыць старшыня Зьвязу Шчыты, арганзятар Бардаўскай Восені Ігар Лукашук, такая ідэя вельмі добра спрацавала, бо гэтыя сустрэчы карыстаюцца даволі вялікім зацікаўленьнем публікі.

Рэпартаж Яраслава Іванюк у далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт