Logo Polskiego Radia
Print

С. Шушкевіч: Освальд рабіў добрае ўражаньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.11.2017 14:16
Былы кіраўнік Беларусі вучыў калісьці забойцу амэрыканскага прэзыдэнта расейскай мове.
John F. KennedyJohn F. Kennedypixabay/skeeze/CC0 License

У выданьні «Rzeczpospolita» гутарка зь першым лідарам сувэрэннай Беларусі Станіславам Шушкевічам, а гаворка ідзе пра забойцу 35-га прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі. Нядаўна былі рассакрэчаныя дакумэнты, з якіх вынікае, што забойца, Лі Гарві Освальд кантактаваўся ў Мэксыцы з КДБ. Прабываньне Освальда ў СССР далей застаецца загадкай.

Станіслаў Шушкевіч вучыў Освальда расейскай мове, калі той працаваў на радыёэлектронным заводзе ў Менску. Чаму фізыку даручылі вучыць амэрыканца мове? Невядома, магчыма таму, што Шушкевіч найлепш ведаў ангельскую мову, перакладаў замежныя навуковыя артыкулы. Яму забаранілі задаваць якія-небудзь пытаньні Освальду. Нельга было нават пытаць, хто ён, адкуль прыехаў і чаму знаходзіцца ў Савецкім Саюзе.

Освальд афіцыйна працаваў вучнем токара, але токар быў з яго нікудышны. За сваю працу атрымліваў нядрэнныя грошы, акрамя таго, адразу атрымаў кватэру ў Менску, а іншыя супрацоўніцкі чакалі кватэру гадамі ў чарзе.

Ці Освальд мог быць агентам КДБ? Шушкевіч нічога ня ведае на гэты конт, але не выключае, што так было. Пасьля забойства Кенэдзі ніхто са спэцслужбаў ці міліцыі не выклікаў Шушкевіча на допыт, хаця знаёмыя жартам пыталі, чаму ён яшчэ на свабодзе.

Шушкевіч кажа, што яму цяжка было паверыць у афіцыйную вэрсію, быццам бы забіў менавіта Освальд. На ягоную думку, ён ня быў здольны да забойства. Быў вельмі культурным і спакойным маладым чалавекам, які зрабіў добрае ўражаньне на свайго настаўніка расейскай мовы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт