Logo Polskiego Radia
Print

Войска Польскае атрымае сучасныя антытэрарыстычныя робаты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.11.2017 12:55
Кошт кантракту на пастаўку больш за 50 робатаў Balsa складае 15,6 млн злотых.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Войска Польскае атрымае сучасныя антытэрарыстычныя робаты
Кошт кантракту на пастаўку больш за 50 робатаў Balsa складае 15,6 млн злотых.
Да 2018 года польская армія атрымае некалькі дзясяткаў лёгкіх мабільных работатэхнічных комплексаў Balsa. Мабільныя робаты змогуць пасьпяхова выкарыстоўваць сапёры падчас абясшкоджваньня выбуховых прыстасаваньняў і іншых небясьпечных матэрыялаў, паведамляе сайт Business Insider Polska.
Лёгкі работатэхнічны комплекс Balsa сканструявалі інжынэры з Навукова-дасьледчага інстытуту прамысловай аўтаматыкі й вымярэньняў (Przemysłowy Instytut Automatyki i Pomiarów, PIAP). Гэта невялікі робат памерам 60x50x19 см і вагой 15 кг. Яго можна перавозіць у заплечніку. Комплекс можа быць абсталяваны трыма сыстэмамі камэраў, у тым ліку прыборам начнога бачаньня.
Навукова-дасьледчы інстытут прамысловай аўтаматыкі й вымярэньняў у 2016 годзе выйграў тэндар, аб'яўлены Міністэрствам нацыянальнай абароны на пастаўку 53 комплексаў. Кошт кантракту складае больш за 15,6 млн злотых (больш за 3 млн 679 тыс. эўра).
Апрача робата, у склад кожнага комплекса ўваходзіць таксама пульт кіраваньня, заплечнік, зарадная прылада, набор інструмэнтаў і запасных частак, а таксама тэхнічная дакумэнтацыя. Мабільны робат можа праводзіць разьведку таксама ў недаступных для чалавека месцах. У рамках дамовы інстытут арганізоўвае падрыхтоўку жаўнераў, якія будуць абслугоўваць комплекс.
Balsa можа рухацца з максымальнай хуткасьцю 8 км/г і працаваць бесьперапынна на працягу 60 хвілін. Ён можа без праблемаў перамяшчацца па рознага тыпу дарогах.
Хоць інстытут выпускае мабільныя работатэхнічныя комплексы спэцыяльнага прызначэньня з 2006 году, то да гэтай пары польскае войска не распараджалася настолькі малымі й лёгкімі мабільнымі робатамі.
Падчас распрацоўкі комплексу Balsa інстытут супрацоўнічаў з польскай кампаніяй Creotech Instruments, якая займаецца касьмічнымі тэхналёгіямі.
Першага лёгкага робата польская армія атрымала ў сьнежні 2016 году, апошні будзе пастаўлены ў канцы чэрвеня 2018 году, паведамляе сайт Business Insider Polska.
businessinsider.com.pl/аз

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт