Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ва ўсёй Польшчы спыніліся гадзіньнікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.10.2017 15:03
Гэтак польскія гадзіншчыкі ўшаную памяць памерлага надоечы прафэсара Зьдзіслава Мругальскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Wojciech Pacewicz

Сёньня ва ўсёй Польшчы спыняць гадзіньнікі
Гэтак польскія гадзіншчыкі ўшаную памяць памерлага надоечы прафэсара Зьдзіслава Мругальскага.
У пятніцу роўна 11:15 былі спыненыя стрэлкі гарадзкіх гадзіньнікаў у многіх гарадах Польшчы. Напрыклад, у Варшаве быў спынены гадзіньнік на Палацы культуры й навукі, а таксама на вежы Каралеўскага замку. Такія крокі зробленыя для таго, каб ушанаваць памяць выключнага чалавека - прафэсара Зьдзіслава Мругальскага (Zdzisław Mrugalski), паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Памерлы 22 кастрычніка прафэсар быў настаўнікам многіх гадзіншчыкаў у Польшчы. Акцыю ў яго памяць арганізоўваюць сябры Клюбу аматараў гадзіньнікаў, адным з заснавальнікаў якога быў менавіта Зьдзіслаў Мругальскі.
Выбар гадзіны спыненьня гарадзкіх гадзіньнікаў невыпадковы. А 11:15 17 верасьня 1939 году ў выніку пажару спыніліся стрэлкі гадзіньніка на вежы Каралеўскага замку ў Варшаве. Прафэсар Мругальскі быў адным з членаў групу экспэртаў, якая занялася рамонтам зьнішчанага гадзіньніка пасьля вайны.
Дарэчы, прафэсар ставіўся да гэтага гадзіньніка зь вялікім сэнтымэнтам. На працягу многіх гадоў сачыў за яго працай і нават сам асабіста пераводзіў мэханізм на зімовы або летні час. Замкаваму гадзіньніку навуковец прысьвяціў таксама адну са сваіх многіх кнігаў, датычных гадзіньнікавай справы.
Гадзіньнікі былі спыненыя на розны час – адны на гадзіну або дзьве, іншыя - на суткі, каб пачаць працу ў суботу ўжо паводле зімовага часу.
Напрыклад, гадзіньнік на Замку паморскіх князёў у Шчэціне быў спынены на 87 хвілінаў, якія сымбалізуюць узрост, у якім памёр прафэсар Мругальскі.
„Gazeta Wyborcza” нагадвае, што пахаваньне прафэсара Зьдзіслава Мругальскага адбудзецца 8 лістапада на Вольскіх могілках у Варшаве.
аз

Gazeta Wyborcza” нагадвае, што пахаваньне прафэсара Зьдзіслава Мругальскага адбудзецца 8 лістапада на Вольскіх могілках у Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт