Logo Polskiego Radia
Print

Мужчына падпаліў сябе перад Палацам культуры й навукі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2017 13:49
Магчымай прычынай спробы самагубства зьяўляецца палітычны пратэст.
photo: pixabay.com/CC0

Мужчына падпаліў сябе перад Палацам культуры й навукі
Магчымай прычынай спробы самагубства зьяўляецца палітычны пратэст.
Паліцыя высьветліла асобу чалавека, які ўчора падпаліў сябе перад Палацам культуры й навукі ў Варшаве. Гэта 54-гадовы жыхар гарадка Непаламіцэ (Niepołomice) у Малапольшы. Мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане. Ён мае апёкі 60% цела, паведамляе сайт onet.pl.
Расьсьледаваньне па гэтай справе праводзіць сталічная пракуратура.
„Мы аналізуем сабраныя доказы, дапытваем сьведкаў, устанаўліваем абставіны здарэньня й матывы, якімі кіраваўся мужчына. Уся дакумэнтацыя будзе перададзена ў пракуратуру, пад наглядам якой будзе ісьці расьсьледаваньне”, - кажа паліцыянт Роберт Канюшы.
Інцыдэнт адбыўся ўчора каля 16.30 перад Палацам культуры й навукі ў Варшаве. Мужчына абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліўся.
На месца адразу выклікалі аддзел пажарнай службы й хуткую дапамогу. Агонь патушылі сьведкі падзеі, хутчэй за ўсё, вогнетушыцелямі. Пажарныя пачалі рэанімацыю, а пазьней перадалі пацярпелага камандзе хуткай дапамогі.
Паліцыя высьвятляе матывы паводзінаў мужчыны. Шмат сьведчыць пра тое, што ён мог зрабіць гэта па палітычных прычынах. Пра гэта сьведчыць ліст, копіі якога мужчына раздаваў мінакам перад падпалам.
У лісьце, зь якім можна ўжо пазнаёміцца ў інтэрнэце, мужчына абвінавачвае ў спробе самагубства кіроўную партыю „Права й справядлівасьць” і ейнага лідара Яраслава Качыньскага, паведамляе сайт onet.pl.
У сваю чаргу паводле радыё RMF FM, мужчына некалькі гадоў лячыўся ад дэпрэсіі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт