Мы ня ведаем, што купляем
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.10.2017 16:16
У параўнаньні з нямецкімі прадуктамі, кава ў Польшчы ўтрымлівае менш кафэіну.
pixabay.com/CC0
Эўрапейская камісія стварыла дасьледчы цэнтар, мэта якога дасьледаваньне падвойных стандартаў прадуктаў харчаваньня ў ЭЗ. Гэтая практыка працягваецца гадамі. На яе скардзяцца найперш краіны Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Бывае, што вытворцы мяняюць рэцэпт прадукту і не паведамляюць аб гэтым спажыўцоў. На рынку заходніх краін ёсьць прадукты нібыта ў такой жа ўпакоўцы і адных жа брэндаў, але ў іх лепшая якасьць. Напрыклад, у параўнаньні з нямецкімі прадуктамі, кава ў Польшчы ўтрымлівае менш кафэіну, а ў рыбных палачках менш мяса. Падобным чынам справа выглядае з малочнымі вырабамі. Ёгурты замест фруктаў, утрымліваюць фарбавальнікі і араматызатары.
Чаму вытворцы такім чынам падманваюць?
«Па-першае, матывацыяй зьяўляецца кошт. Яны выкарыстоўваюць сілу брэнду, а мяняючы склад і не зьмяншаючы цаны, вытворца паніжае кошт вытворчасьці прадукту для славацкага ці польскага рынак. Такім чынам павялічвае свой заробак», – тлумачыць юрыст Барташ Фогель (канцылярыя GFP Legal).
Вялікая частка вытворцаў ня бачыць нічога дрэннага ў такога віду дзеяньнях. Вытворцы адзначаюць, што яны імкнуцца выконваць чаканьні спажыўцоў і задаволіць харчовыя звычкі на лякальным рынку.
Эўрапейская камісія на барацьбу супраць несумленных вытворцаў прызначыла адзін мільён эўра і яшчэ адзін мільён на фінансаваньне дасьледаваньняў.
Rzeczpospolita/яс