Logo Polskiego Radia
Print

Ідэнтыфікацыя бежанцаў - галаваломка для спэцслужбаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.10.2017 10:11
90% бежанцаў - гэта мігранты з не ахопленых вайной краінаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ідэнтыфікацыя бежанцаў - галаваломка для спэцслужбаў
90% бежанцаў - гэта мігранты з не ахопленых вайной краінаў.
Даволі вялікую сэнсацыю выклікаў апублікаваны надоечы ў рымскай штодзёнцы „La Repubblica” артыкул пра праблемы зь ідэнтыфікацыяй уцекачоў з Блізкага Усходу й Афрыкі.
Паводле яго аўтараў, у італьянскім Міністэрстве ўнутраных спраў усе ведаюць, што найбольш баевікоў з тэрарыстычнай групоўкі „Ісламская дзяржава” ў Эўропу прыбывае з Туніса. Пра гэта, паводле выданьня, паведамляюць таксама ўлады Лампэдузы й Сыцыліі.
Паводле экспэрта з Цэнтру дасьледаваньня тэрарызму Collegium Civitas Лукаша Кістэра (Łukasz Kister), зь якім размаўляе сайт niezalezna.pl, цяпер у дачыненьні да мігрантаў з Блізкага Ўсходу й Афрыкі цяжка казаць пра пасьпяховую ідэнтыфікацыю асобы.
„Заходнеэўрапейскія палітыкі называюць іх бежанцамі ў сытуацыі, калі - як паказваюць статыстычныя дадзеныя ЭЗ - больш за 90% зь іх гэта прыежджыя з краін, якія не ахоплены ніякім узброеным канфліктам. Да гэтых краінаў належыць Туніс і іншыя афрыканскія дзяржавы”, - кажа Кістэр.
Паводле яго, палітыкі Заходняй Эўропы павінны дазволіць сваім службам прымаць адпаведныя меры па абароне зьнешніх межаў ЭЗ перад прытокам нелегалаў. „Гэта адзіны спосаб прадухіліць тое, што мы зараз назіраем у Італіі”, - тлумачыць Лукаш Кістэр.
Паводле экспэрта, галоўнай праблемай зьяўляюцца вялікія культурныя, рэлігійныя, сацыяльныя й прававыя розьніцы, бачныя паміж эўрапейцамі й імігрантамі.
„Мы прынялі некалькі мільёнаў людзей, якія ня хочуць адаптавацца да правіл, якія дзейнічаюць у Эўропе. Яны хочуць палепшыць свае бытавыя ўмовы й зрабіць у новым месцы пражываньня дакладную копію таго, у чым яны вырасьлі”, - пераконвае адмысловец. Паводле яго, тое што зараз робіць Эўропа - гэта самазьнішчэньне.
„Калі імігранты перанясуць свае правілы сюды, то праз момант росквіт Эўропы перастане існаваць. Заходняя Эўропа пад патокам гэтак званых бежанцаў ня будзе ў стане ўтрымаць цяперашняга ўзроўню жыцьця, як у эканамічным, так і палітычным аспэкце”, - пераконвае Лукаш Кістэр у размове з сайтам niezalezna.pl. Ён не выключае, што сярод імігрантаў ёсьць таксама людзі, якія ўжо сутыкнуліся з джыхадам.
аз

Даволі вялікую сэнсацыю выклікаў апублікаваны надоечы ў рымскай штодзёнцы „La Repubblica” артыкул пра праблемы зь ідэнтыфікацыяй уцекачоў з Блізкага Усходу й Афрыкі.

Паводле яго аўтараў, у італьянскім Міністэрстве ўнутраных спраў усе ведаюць, што найбольш баевікоў з тэрарыстычнай групоўкі „Ісламская дзяржава” ў Эўропу прыбывае з Туніса. Пра гэта, паводле выданьня, паведамляюць таксама ўлады Лампэдузы й Сыцыліі.

Паводле экспэрта з Цэнтру дасьледаваньня тэрарызму Collegium Civitas Лукаша Кістэра (Łukasz Kister), зь якім размаўляе сайт niezalezna.pl, цяпер у дачыненьні да мігрантаў з Блізкага Ўсходу й Афрыкі цяжка казаць пра пасьпяховую ідэнтыфікацыю асобы.

„Заходнеэўрапейскія палітыкі называюць іх бежанцамі ў сытуацыі, калі - як паказваюць статыстычныя дадзеныя ЭЗ - больш за 90% зь іх гэта прыежджыя з краін, якія не ахоплены ніякім узброеным канфліктам. Да гэтых краінаў належыць Туніс і іншыя афрыканскія дзяржавы”, - кажа Кістэр.

Паводле яго, палітыкі Заходняй Эўропы павінны дазволіць сваім службам прымаць адпаведныя меры па абароне зьнешніх межаў ЭЗ перад прытокам нелегалаў. „Гэта адзіны спосаб прадухіліць тое, што мы зараз назіраем у Італіі”, - тлумачыць Лукаш Кістэр.

Паводле экспэрта, галоўнай праблемай зьяўляюцца вялікія культурныя, рэлігійныя, сацыяльныя й прававыя розьніцы, бачныя паміж эўрапейцамі й імігрантамі.
„Мы прынялі некалькі мільёнаў людзей, якія ня хочуць адаптавацца да правіл, якія дзейнічаюць у Эўропе. Яны хочуць палепшыць свае бытавыя ўмовы й зрабіць у новым месцы пражываньня дакладную копію таго, у чым яны вырасьлі”, - пераконвае адмысловец. Паводле яго, тое што зараз робіць Эўропа - гэта самазьнішчэньне.

„Калі імігранты перанясуць свае правілы сюды, то праз момант росквіт Эўропы перастане існаваць. Заходняя Эўропа пад патокам гэтак званых бежанцаў ня будзе ў стане ўтрымаць цяперашняга ўзроўню жыцьця, як у эканамічным, так і палітычным аспэкце”, - пераконвае Лукаш Кістэр у размове з сайтам niezalezna.pl.

Ён не выключае, што сярод імігрантаў ёсьць таксама людзі, якія ўжо сутыкнуліся з джыхадам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт