Амэрыканская прэса: расейскія агенты спрабуюць запужаць жаўнераў усходняга флянгу NATO
«Расея стварыла новы фронт напружанасьці з NATO», – б’е трывогу адна з найбольш вядомых амэрыканскіх газэт «Wall Street Journal». Расейскія агенты ўзломваюць смартфоны жаўнераў, якія ў гэтым годзе трапілі на ўсходні флянг NATO, каб красьці сакрэтную інфармацыю і вайсковыя дадзеныя. Пазьней спрабуюць іх запужаць.
Паводле інфармацыі вайскоўцаў з NATO, Расея правяла акцыю, каб атрымаць апэрацыйныя дадзеныя. Расейскія агенты павінны былі атрымліваць доступ да тэлефонаў жаўнераў, выкарыстоўваючы пераносныя антэны ці дроны. Са смартфонаў зьнікалі сакрэтныя дадзеныя, а таксама адсьлежвалася месцазнаходжаньне вайскоўцаў.
Летам бягучага году айфон камандзіра базы NATO ў Польшчы палкоўніка Крыстафэра Лёро быў скрадзены, калі ён вяртаўся з палігона. Было пацьверджана, што карыстальнік з расейскім ІР адрасам спрабаваў узламаць тэлефон. Удалося высьветліць, што хакер знаходзіцца ў цэнтры Масквы. Палкоўнік быў перакананы, што нехта ўжо працяглы час сачыў за яго месцазнаходжаньнем.
Як піша «Wall Street Journal», справа тычылася ня толькі палкоўніка Лёро, але таксама шасьці іншых жаўнераў. Хакеры атрымалі доступ да іх смартфонаў, узламалі профілі на фэйсбуку і спрабавалі запужваць.
Да аднаго жаўнера ў Латвіі падышоў невядомы мужчына і пачаў пералічваць факты з яго жыцьця. Падобная сытуацыя здарылася ў польскім цягніку, дзе спрабавалі запужаць амэрыканскага жаўнера.
Кіраўніцтва альянсу не сумняваецца, што гэта былі расейскія агенты. Хутчэй за ўсе, Расея такім чынам спрабуе сачыць за колькасьцю жаўнераў у новых базах NATO.

niezalezna.pl/ав