У дачкі апошняга лідара ПНР хочуць забраць варшаўскую вілу
Член гарадзкой рады ад „Права й справядлівасьці” патрабуе, каб Моніка Ярузэльская адмовілася ад вілы бацькі.
Член гарадзкой рады ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яцэк Аздоба (Jacek Ozdoba) патрабуе, каб дачка апошняга прэзыдэнта ПНР Войцеха Ярузэльскага адмовілася ад вілы, якую займаў ейны бацька, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
Палітык пачаў змаганьне за гістарычную нерухомасьць. Ён, у прыватнасьці, запатрабаваў, каб мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz) дала інфармацыю пра крокі, якія былі прадпрынятыя з мэтай адабраць вілу, якую, паводле яго, незаконна займаў камуністычны генэрал.
Да другой сусьветнай вайны будынак належаў сям’і Пшэдпэлскіх (Przedpełscy), якія набылі яго ў 1938 годзе. Камуністычныя ўлады адабралі ў іх нерухомасьць на падставе ўказу Балеслава Берута (першага прэзыдэнта ПНР- рэд.) Пазьней спадкаемцы ўладальнікаў беспасьпяхова спрабавалі вярнуць сваю ўласнасьць. У 1973 годзе вілу заняў тагачасны міністар абароны Войцех Ярузэльскі.
Паводле выданьня „Gazeta Polska Codziennie”, дачка генэрала пакуль не зьбіраецца нічога аддаваць былым уладальнікам.
„Пшэдпэлскія прайгралі ўжо некалькі працэсаў па гэтай справе. Суды даказалі, што на маёмасьць яны ня маюць права”, - кажа Моніка Ярузэльска. Якія судовыя справы маюцца на ўвазе, яна не тлумачыць. Дачка Ярузэльскага дадае таксама, што сама віла пакуль яшчэ не знаходзіцца ў ейным распараджэньні.
аз