Logo Polskiego Radia
Print

«Катарскі крызыс» можа ўдарыць па звычайных грамадзянах - авіяпасажырах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.06.2017 20:13
Сур'ёзныя праблемы - у Qatar Airways – адной з буйнейшых авіякампаній у сьвеце, паслугамі якой карыстаюцца мільёны грамадзян.
На борце самалёту Qatar AirwaysНа борце самалёту Qatar Airwaysфота: Qatar Airways

Gazeta Wyborcza паведамляе, што гэтак званы «катарскі крызыс» можа закрануць звычайных грамадзян, у тым ліку Польшчы.

Нагадаем, у панядзелак некалькі мусульманскіх краіны сарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам. Пазьней да групы дзяржаў далучыліся чарговыя. Яны абвінавацілі Катар у агрэсіўнай палітыцы й падтрымцы тэрарызму.

Такім чынам, афіцыйная Доха аказалася ў ізаляцыі, у тым ліку транспартнай, бо суседнія дзяржавы закрылі сваю паветраную прастору для самалётаў, зарэгістраваных у Катары. Авіякампаніі зь іншых краін з-за пытаньняў бясьпекі пачалі адмяняць свае рэйсы ў Доху. Аднак найбольшыя праблемы зьявіліся ў Qatar Airways – адной з буйнейшых авіякампаній у сьвеце, паслугамі якой карыстаюцца мільёны грамадзян на плянэце.

Авіялініі былі прымушаныя адмяніць каля 25% рэйсаў. Катарскія самалёты ня могуць лётаць над Саудаўскай Арабіяй, з-за чаго павялічыўся час палёту ў Эўропу й Паўночную Афрыку.

Лайнэры Qatar Airways рэйсы на поўнач выконваюць праз Іран і Турцыю, а на поўдзень – праз Аман і Емэн. Па гэтай прычыне прадоўжаны па часе й адлегласьці найдаўжэйшы авіямаршрут у сьвеце – з катарскай Дохі ў Оклэнд у Новай Зэляндыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт