Беларускія сымбалі - не злачынства
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        06.06.2017 17:31
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У Беларусі заклікаюць людзей да салідарнасьці ў выкарыстаньні нацыянальных сымбаляў
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакradyjo.net/A.Papko
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускія грамадзкія актывісты заклікаюць людзей далучыцца да фотаконкурсу. Мэта ініцыятывы - праявіць салідарнасьць у выкарыстаньні нацыянальных сымбаляў.
Ініцыятыва скіравана на дэманстрацыю нязгоды з нядаўнім рашэньнем гарадзенскага суда, які хацеў асудзіць моладзь за здымкі з бел-чырвона-белым сьцягам у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Суд палічыў гэта «пікетам у інтэрнэце».
У зьвязку з гэтым Моладзь БНФ разам з «Арт Сядзібай» заклікалі беларусаў масава далучыцца да «інтэрнэт пікетаваньня», то бок пачаць ставіць здымкі ў сеціва з выявамі нацыянальных сымбаляў.
Інакш кажучы сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сьцягам на вуліцы. Выкласьці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам конкурсу #інтэрнэтпікет. Як кожны конкурс, тут прадугледжаны прызы – бел-чырвона-белыя сьцягі з «Пагоняй», рамяні і цішоткі з нацыянальнымі сымбалямі ад крамы Symbal.by.
Мы папрасілі больш распавесьці пра ініцыятыву інтэрнэт-пікетаваньня Паўла Белавуса з «Арт-Сядзібы».
слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч