Польскія археолягі зрабілі сэнсацыйнае адкрыцьцё
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.06.2017 16:32
Новыя факты зьмяняюць гістарычную мапу Польшчы.
graphicstock.com
Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta wyborcza».
Найноўшае адкрыцьцё археолягаў з Жэшаўскага ўнівэрсытэту маюць эўрапейскі маштаб, піша выданьне. Неўзабаве давядзецца мяняць гістарычныя мапы ды перапісваць падручнікі гісторыі Польшчы, кажуць навукоўцы са згаданага ўнівэрсытэту.
Ідзецца пра тое, што на тэрыторыі Падкарпацкага ваяводзтва дасьледчыкі знайшлі гарадзішча старадаўняга народу Скіфаў. Гэта найдалей высунутая на Захад паселішча гэтага племені.
Дагэтуль лічылася, што Скіфы жылі ў стэпах Эўразіі. Польскія навукоўцы высьветлілі, што ў VII i VI стагодзьдзях да нашай эры Скіфы напалі на плямёны, што жылі паміж Віслай ды Одэрам.
Археалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што прысутнасьць скіфаў не была на польскіх землях кароткачасовай, піша выданьне.
юл