Logo Polskiego Radia
Print

Дзеці і іх погляд на сучасны сьвет

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.06.2017 17:48
З нагоды Міжнароднага дня дзіцяці ўсю штодзёнку «Dziennik. Gazeta Prawna» запоўнілі тэксты і малюнкі дзяцей.

/

І так – артыкул «Праца для грошай ці для прыемнасьці – дзе залатая сярэдзіна?» Аўтаркай артыкулу зьяўляецца 12-гадовая Мая. «Лепш рабіць тое, што нам падабаецца, але не дае вялікіх заробкаў, ці лепш выконваць працу, якую ненавідзім, але якая дае вялікі заробак?», – пытаецца дзяўчынка і прадстаўляе дзіцячы пункт гледжаньня.

«Калі трохгадовая дзяўчынка хоча стаць фэяй, то яна не ацэньвае плюсы й мінусы прафэсіі як дарослы. Яна не падлічвае, колькі гэтая фэя заробіць, або ці проста будзе даехаць на працу. Падлеткі глядзяць на працу ўжо крыху інакш. Яны разважаюць, чым хочуць займацца ў будучыні і ў якую школу пайсьці. Заробкі для іх пакуль не на першым месцы, хаця ўжо прабіваюцца мары мець дастаткова грошай на свае патрэбы. Разам з узростам шаля вагаў перахіляецца ў бок заробкаў.

12-гадовая Мая падводзіць свае разважаньні наступным чынам: «Ня важна, якую прафэсію мы выбярэм. Розум і так будзе нас спакушаць выбраць большыя заробкі. Мозг людзей дзейнічае падобным чынам, але тое, што дзеці выбіраюць канчаткова, залежыць толькі ад нас і ад таго, у якой ступені перамагаюць мары»., – напісала 12-гадовая дзяўчынка.

У сёньняшнім нумары «Dziennik Gazeta Prawna» зьмешчаны таксама артыкулы: «Ці дзеці павінны працаваць», «Ці сьвет без грошай быў бы лепшы», «Гісторыя эксплюатацыі, ці гісторыя разьвіцьця» – разважаньні на тэму таго, ці прага грошай забрала ў людзей рэшткі гуманнасьці. Дзеці падказваюць, як заахвоціць дарослых мець больш дзяцей. У артыкуле гучыць крытыка польскай праграмы выплатаў на дзяцей 500+. 14-гадовы аўтар лічыць, што фінансавая дапамога заахвочвае да размнажэньня ніжэйшыя сацыяльныя групы, а найбольш карысным для грамадзтва зьяўляецца сярэдні кляс. Паводле яго, лепшыя дэмаграфічныя вынікі далі б рознага віду ільготы на дзяцей.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт