Жыхары вёскі маліліся за ахвяр партызан (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.05.2017 19:32
                    
                                 
                
                    
                
                
                    72 гады таму партызаны спалілі жыхароў вёскі Патока.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                          
22 траўня ў вёсцы Патока што на Беласточчыне адслужылі паніхіду ў памяць аб 72-й гадавіне спаленьня вёскі атрадам узброенага польскага падпольля, якім камандаваў Зыгмунт Блажэевіч, псэўданім ''Зыгмунт''. Падразьдзяленьне ўваходзіла ў склад 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай пад камандаваньнем Зыгмунта Шэндзеляжа ''Лупашкі''. У пажары ды ў выніку апёкаў загінулі 4 чалавекі, у тым ліку 3 дзяцей. Той жа самы атрад быў у Патоцы 16 траўня: тады партызаны забілі 4 жыхароў вёскі. 
У 72-ю гадавіну гэтых трагічных падзеяў за ахвяр супольна маліліся сьведкі трагедыі, а таксама дзеці ды ўнукі загінулых. Рэпартаж Міхася Сьцепанюка. 
22 траўня ў вёсцы Патока што на Беласточчыне адслужылі паніхіду ў памяць аб 72-й гадавіне спаленьня вёскі атрадам узброенага польскага падпольля, якім камандаваў Зыгмунт Блажэевіч, псэўданім ''Зыгмунт''.
Падразьдзяленьне ўваходзіла ў склад 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай пад камандаваньнем Зыгмунта Шэндзеляжа ''Лупашкі''. У пажары ды ў выніку апёкаў загінулі 4 чалавекі, у тым ліку 3 дзяцей.
Той жа самы атрад быў у Патоцы 16 траўня: тады партызаны забілі 4 жыхароў вёскі. У 72-ю гадавіну гэтых трагічных падзеяў за ахвяр супольна маліліся сьведкі трагедыі, а таксама дзеці ды ўнукі загінулых. Рэпартаж Міхася Сьцепанюка. 
слухайце гукавы файл