PKN Orlen будзе вучыцца ў Нямеччыне
Канцэрн адкрыў першую аўтазапраўку, на якой можна заправіць аўтамабіль з вадародным рухавіком.
Польскі нафтавы канцэрн Орлен адкрыў у Нямеччыне першую сваю аўтазапраўку для аўтамабіляў, якія рухаюцца на вадародзе, паведамляе выданьне „Puls Biznesu”.
Заправіць аўтамабіль вадародам можна будзе на аўтазапраўцы, якая належыць PKN Orlen і знаходзіцца ў гарадку Мюльхайм. Дзякуючы пілятажнай праграме польскі канцэрн хоча набыць вопыт, які дапаможа яму ў разьвіцьці рынку альтэрнатыўных паліваў таксама ў Польшчы.
„Цяпер у Польшчы няма ніводнай агульнадаступнай аўтазапраўкі, дзе можна заправіць аўтамабіль вадародам. Гэты рынак пакуль у нас не існуе. Дарэчы, па ўсёй Эўропе маштаб зацікаўленьня пакуль сапраўды невялікі. У Нямеччыне - да 2018 году плянуецца адкрыцьцё 50 гэткіх аўтазаправачных станцый. У краінах Бэнілюкса цяпер іх дзейнічае каля 100”, - кажа Кшыштаф Раманюк (Krzysztof Romaniuk) з Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасьці й гандлю. На яго думку, кошт атрыманьня вадароду пакуль надта высокі, што й тармозіць разьвіцьцё рынку.
Падобным чынам мяркуе прафэсар Генрык Фігел (Henryk Figel).
„Менавіта таму да гэтай пары ніхто ў Польшчы не цікавіўся вадародам. Гэта зьмянілася толькі нядаўна з ростам зацікаўленьня электрамабілямі. Альтэрнатыўныя віды паліва апынуліся ў цэнтры ўвагі. Гэта добра, таму што кошт тэхналёгіі ў будучыні будзе зьмяншацца”, - кажа Генрык Фігель.
Orlen хоча разьвіваць вадародныя аўтазапраўкі паралельна з аўтазапраўкамі, на якіх можна заправіць электрамабіль. Дарэчы, электрамабілі можна заправіць ужо на чатырох аўтазапраўках канцэрну: на дзьвюх у Польшчы й на дзьвюх у Нямеччыне.
„Мы бачым зьмены на рынку альтэрнатыўных відаў паліва. Шматлікія дасьледаваньні паказваюць, што аўтамабілі, якія рухаюцца на вадародзе, у будучыні будуць пасьпяхова канкураваць з электрамабілямі”, - кажа Збігнеў Ляшчыньскі (Zbigniew Leszczyński), член праўленьня па пытаньнях продажу PKN Orlen у інтэрвію выданьню „Puls Biznesu”.
аз
Польскі нафтавы канцэрн Orlen адкрыў у Нямеччыне першую сваю аўтазапраўку для аўтамабіляў, якія рухаюцца на вадародзе, паведамляе выданьне „Puls Biznesu”.
Заправіць аўтамабіль вадародам можна будзе на аўтазапраўцы, якая належыць PKN Orlen і знаходзіцца ў гарадку Мюльхайм. Дзякуючы пілятажнай праграме польскі канцэрн хоча набыць вопыт, які дапаможа яму ў разьвіцьці рынку альтэрнатыўных паліваў таксама ў Польшчы.
„Цяпер у Польшчы няма ніводнай агульнадаступнай аўтазапраўкі, дзе можна заправіць аўтамабіль вадародам. Гэты рынак пакуль у нас не існуе. Дарэчы, па ўсёй Эўропе маштаб зацікаўленьня пакуль сапраўды невялікі. У Нямеччыне - да 2018 году плянуецца адкрыцьцё 50 гэткіх аўтазаправачных станцый. У краінах Бэнілюкса цяпер іх дзейнічае каля 100”, - кажа Кшыштаф Раманюк (Krzysztof Romaniuk) з Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасьці й гандлю.
На яго думку, кошт атрыманьня вадароду пакуль надта высокі, што й тармозіць разьвіцьцё рынку.
Падобным чынам мяркуе прафэсар Генрык Фігел (Henryk Figel). „Менавіта таму да гэтай пары ніхто ў Польшчы не цікавіўся вадародам. Гэта зьмянілася толькі нядаўна з ростам зацікаўленьня электрамабілямі. Альтэрнатыўныя віды паліва апынуліся ў цэнтры ўвагі. Гэта добра, таму што кошт тэхналёгіі ў будучыні будзе зьмяншацца”, - кажа Генрык Фігель.