Logo Polskiego Radia
Print

"Адносіны ўлад да праваабаронцаў даўно ўжо не сяброўскія"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.05.2017 19:54
  • Гулак.mp3
У сьвеце ўзмацніўся перасьлед праваабаронцаў амаль у два разы - даклад Amnesty International.

У сьвеце ўзмацніўся перасьлед праваабаронцаў амаль у два разы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

За мінулы год быў забіты 281 праваабаронца, у 2015 – 156 чалавек. Пры гэтым тры чвэрці забойстваў адбылося ў ЗША й Паўднёвай Амэрыцы.
У дакумэнце адзначаецца, што праваабаронцы рэгулярна сутыкаюцца зь перасьледамі, запалохваньнем, паклёпам, жорсткасьцю й незаконнымі затрыманьнямі.
«На іх аказваюць ціск урады, узброеныя групы, карпарацыі й іншыя», – адзначае Amnesty International.


У мінулым годзе праваабаронцаў забівалі за мірныя акцыі ў абарону правоў чалавека, паводле дадзеных AI, па меншай меры ў 22 краінах.
Яшчэ ў 63 краінах яны сутыкаліся з паклёпам, у 68 краінах – былі арыштаваныя або затрыманыя за сваю дзейнасьць. У 94 краінах праваабаронцы падвяргаліся пагрозам або нападам.
Урады шматлікіх краін прымаюць законы, якія сурʼёзна ўскладняюць працу ў галіне правоў чалавека й робяць яе больш рызыкоўнай, адзначае праваабарончая арганізацыя.

У дакладзе Amnesty International прыводзяцца прыклады перасьледаў праваабаронцаў у Расеі, Беларусі, Вэнэсуэле, Кітаі, Эгіпце, Казахстане, Альжыры, Бахрэйне, Мэксыцы й іншых краінах.

Пра сытуацыю, у якой знаходзяцца беларускія праваабаронцы, мы размаўляем са старшынём Беларускага Хэльскінскага камітэту Алегам Гулаком. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт