Logo Polskiego Radia
Print

Мітынг на плошчы Бангалор пад знакам пытаньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.04.2017 14:51
  • 1 траўня.mp3
Менгарвыканкам дазволіў правесьці 1 траўня мітынг у парку Дружбы народаў, у шэсьці ж ад Акадэміі навук адмовіў.
Logofag/flickr.com/Commercial use allowed

1 траўня ў Менску а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы плянуецца акцыя апазыцыі, на якую заклікае Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Мікалаем Статкевічам. Акцыя не дазволеная ўладамі. Плянуецца яшчэ першатравеньскі мітынг, дазволены ўладамі, які ладзяць незалежныя прафсаюзы, аднак яго правядзеньне пад знакам пытаньня.
На Бангалоры мітынг дазволены. Заяўку падавалі Кангрэс незалежных прафсаюзаў. Менгарвыканкам дазволіў правесьці 1 траўня мітынг у парку Дружбы народаў, у шэсьці ж ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор адмовіў.
У аргкамітэт па арганізацыі «Маршу салідарнасьці» апрача прафсаюзаў уваходзяць правацэнтрысты, у гэтым АГП. Лідар партыі Анатоль Лябедзька кажа, што акцыя пазбаўленая самага галоўнага і прыхільнікі партыі на Банаглор ня пойдуць.
А. Лябедзька: Адказ Менгарвыканкаму мы расцэньваем як адмову ў правядзеньні акцыі. З заяўкі зьнікла месца збору каля Акадэміі навук. Зьнікла шэсьце, стрыжань цэлай акцыі. Застаўся толькі Бангалор. Калі казаць пра нашу партыі і нашых прыхільнікаў пры проста на Бангалор ня пойдзем.

Поўная размова з палітыкам у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт