Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтральны аэрапорт у Польшчы пабудуюць за кітайскія грошы?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.04.2017 14:11
Кітайцы ставяць адну ўмову. Яны хочуць, каб аэрапорт упісваўся ў праект аднаўленьня Шаўковага шляху.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтральны аэрапорт у Польшчы пабудуюць за кітайскія грошы?
Кітайцы ставяць адну ўмову. Яны хочуць, каб аэрапорт упісваўся ў праект аднаўленьня Шаўковага шляху.
Азіяцкі банк інфраструктурных інвэстыцыяў (AIIB) гатовы суфінансаваць будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорту ў Польшчы. Аднак кітайцы ставяць адну ўмову. Яны хочуць, каб гэты праект упісваўся ў палітыку кітайскай банкаўскай установы, то бок стаў цэнтрам, які аб’яднае Эўропу й Азію, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.
Паводле выданьня, шмат сьведчыць пра тое, што палітыка польскага ўраду адносна будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорту ў значнай ступені супадае з плянамі кітайцаў, таму шанцы на паразуменьне вялікія.
Дарэчы, Польшча зьяўляецца акцыянэрам Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыаў, які выконвае ролю, падобную да Эўрапейскага банка рэканструкцыі й разьвіцьця ці Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, то бок фінансуе інфраструктурныя праекты.
Прыярытэтам Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў зьяўляецца садзейнічаньне аднаўленьню Шаўковага шляху - сеткі спалучэньняў паміж Кітаем і Эўропай. У сваю чаргу Польшча зьяўляецца першай краінай Эўразьвязу ў гэтым праекце.
Нагадаем, прэм’ер Бэата Шыдла запэўніла, што праект Цэнтральнага аэрапорту зьяўляецца адным з прыярытэтаў ураду. У траўні кіраўнічка польскага ўраду адправіцца зь візытам у Кітай. „Там адбудуцца таксама эканамічныя перамовы. Мы падпішам розныя кантракты”, - сказала Бэата Шыдла, але яна не ўспомніла непасрэдна пра перамовы з прадстаўнікамі Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў. Прэм’ер паведаміла таксама, што па справе будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорту быў пакліканы ўпаўнаважаны ўраду. У сваю чаргу Польскі Фонд разьвіцьця падрыхтаваў ужо папярэдні праект, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Азіяцкі банк інфраструктурных інвэстыцыяў (AIIB) гатовы суфінансаваць будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорту ў Польшчы. Аднак кітайцы ставяць адну ўмову. Яны хочуць, каб гэты праект упісваўся ў палітыку кітайскай банкаўскай установы, то бок стаў цэнтрам, які аб’яднае Эўропу й Азію, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.

Паводле выданьня, шмат сьведчыць пра тое, што палітыка польскага ўраду адносна будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорту ў значнай ступені супадае з плянамі кітайцаў, таму шанцы на паразуменьне вялікія.

Дарэчы, Польшча зьяўляецца акцыянэрам Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыаў, які выконвае ролю, падобную да Эўрапейскага банка рэканструкцыі й разьвіцьця ці Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, то бок фінансуе інфраструктурныя праекты.

Прыярытэтам Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў зьяўляецца садзейнічаньне аднаўленьню Шаўковага шляху - сеткі спалучэньняў паміж Кітаем і Эўропай. У сваю чаргу Польшча зьяўляецца першай краінай Эўразьвязу ў гэтым праекце.

Нагадаем, прэм’ер Бэата Шыдла запэўніла, што праект Цэнтральнага аэрапорту зьяўляецца адным з прыярытэтаў ураду. У траўні кіраўнічка польскага ўраду адправіцца зь візытам у Кітай. „Там адбудуцца таксама эканамічныя перамовы. Мы падпішам розныя кантракты”, - сказала Бэата Шыдла, але яна не ўспомніла непасрэдна пра перамовы з прадстаўнікамі Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў.

Прэм’ер паведаміла таксама, што па справе будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорту быў пакліканы ўпаўнаважаны ўраду. У сваю чаргу Польскі Фонд разьвіцьця падрыхтаваў ужо папярэдні праект, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт