Logo Polskiego Radia
Print

Ізраіль абразіўся на міністра Мэркель

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.04.2017 16:44
Некаторыя габрэі любую крытыку Ізраіля лічаць праявай сучаснага антысэмітызму.
foto: mustasza.blog.plfoto: mustasza.blog.pl

Бэрлін усё часьцей крытыкуе габрэйскую дзяржаву за палітыку на акупаваных землях. Ізраільскі ўрад на гэта рэагуе даволі востра.

У аўторак прэм’ер-міністар Ізраіля Бэньямін Нэтаньяху адмовіўся ад сустрэчы зь міністрам замежных справаў Нямеччыны Зігмарам Габрыэлям, які прыбыў у Ерусалім з афіцыйным візытам, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

Гэта быў адказ на сустрэчу Габрыэля зь дзьвюма няўрадавымі арганізацыямі, якія зьбіраюць супраць Ізраіля доказы парушэньня правоў чалавека на акупаваных землях. Улады Ізраіля лічаць згаданыя аб'яднаньні (Breakin the Silence i B’Tselem) унутранымі ворагамі.

«Прэм’ер-міністар не сустракаецца з дыпляматамі, якія, наведваючы Ізраіль, сустракаюцца з арганізацыямі, што ачарняюць салдат ізраільскай арміі й называюць іх ваеннымі злачынцамі», – гаварылася ў камюніке наконт адмены сустрэчы з Габрыэлям.

Прэс-сакратар канцлера Нямеччыны заявіў, што Мэркель адназначна падтрымлівае свайго міністра.

Нямеччына лічыцца ў Ізраілі адным з найбольш верных сябраў у Эўропе. Канцлер Мэркель некалі нават сказала, што «бясьпека Ізраіля зьяўляецца часткай нямецкага дзяржаўнага інтарэсу». Тым ня менш, Бэрлін адкрыта крытыкуе палітыку рассяленьня габрэяў на акупаванай тэрыторыі й заклікае да мірнага суіснаваньня Ізраіля ды Палестыны.

Некаторыя габрэі любую крытыку Ізраіля лічаць праявай сучаснага антысэмітызму. Бэрлін пасьлядоўна не ўспрымае такога пункту гледжаньня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт