"Лукашэнка рэалізуе стратэгію двайнога шантажу"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.04.2017 19:08
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У Менску адбылася сустрэча групы «ЭЗ-Беларусь» з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
                
                
                    
                        
Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                          
У Менску адбылася сустрэча каардынацыйнай групы «Эўразьвяз – Беларусь» з Брусэлю з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. У прыватнасьці, беларускія палітыкі давялі да прадстаўнікоў Эўразьвязу сытуацыю па рэпрэсіях, грамадзкіх настроях у Беларусі, а таксама падкрэсьлілі мірны характар акцыяў пратэстаў апошніх месяцаў.
Сярод іншых беларускіх апазыцыйных палітыкаў у сустрэчы прымаў удзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Мы папрасілі яго распавесьці пра сустрэчу, а таксама пра прагнозы наконт далейшых адносін паміж афіцыйным Менскам і Брусэлям. З Анатолем Лябедзькам размаўляе Валеры Саўко.
слухайце гукавы файл