Польшча занепакоеная ўзмацненьнем антыпольскіх інцыдэнтаў ва Ўкраіне
Амбасадар РП: Гэта пераход ад актаў вандалізму да дзеяньняў супраць дыпляматычнага імунітэту.
Пасьля больш чым тыднёвага перапынку сваю працу ўзнавілі польскія консульствы ва Ўкраіне. Перапынак у працы польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў быў агучаны пасьля абстрэлу консульства ў Луцку на захадзе Ўкраіны. Вінаватых у гэтым інцыдэнце пакуль не знайшлі.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Амбасадар Польшчы ва Ўкраіне Ян Пекла (Jan Piekło) падазрае, што напад на консульства - гэта частка буйнамаштабнай антыпольскай правакацыі. У сваю чаргу Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) і многія ўкраінскія камэнтатары намякаюць на Расею як на ініцыятара шэрагу антыпольскіх інцыдэнтаў, якія апошнім часам адбываюцца ва Ўкраіне.
Тым часам амбасадар Ян Пекла занепакоены перш за ўсё абвастрэньнем характару антыпольскіх інцыдэнтаў.
Ян Пекла: Можна сказаць, што гэта пераход ад актаў накіраваных супраць могілак і помнікаў да дзеяньняў супраць дыпляматычнага імунітэту, што зьяўляецца пагрозай для жыцьця людзей.
Польскія дыппрадстаўніцтвы ва Ўкраіне атрымалі дадатковую ахову Нацыянальнай гвардыі. Ян Пекла тлумачыць, што ўзмоцненыя меры бясьпекі будуць дзейнічаюць на працягу даўжэйшага часу.
Ян Пекла: Сапраўды, меры бясьпекі былі павышаныя. Ля польскіх дыппрадстаўніцтваў варту нясе больш жаўнераў Нацыянальнай гвардыі. Украінскі бок нам абяцаў, што ўведзеныя меры будуць дзейнічаць працяглы час.
Паводле амбасадара, абстрэл консульства мог быць зьвязаны зь няўдалай акцыяй нанятых дэманстрантаў, якія пад выглядам прадстаўнікоў польскай меншасьці выступілі з вулічным пратэстам нібыта супраць генацыду палякаў. Таксама ўкраінскія сьледчыя зьвяртаюць увагу на сувязі паміж абстрэлам консульства й іншымі антыпольскімі правакацыямі.
У гэтым перакананы таксама палітоляг Яўген Магда.
Яўген Магда: У цяперашні час на захадзе Ўкраіны Расея праводзіць гібрыдную вайну. Яна зацікаўлена ў тым, каб пасварыць Польшчу і Ўкраіну.
Ва Ўкраіне сьледзтва абстрэлу польскага консульства ў Луцку бярэ пад увагу вэрсію тэракту.
Украіна запрапанавала Польшчы супольнае сьледзтва па гэтай справе. Генпракурор Юры Луцэнка запэўніў, што матэрыялы сьледзтва адносна падзеі ў Луцку будуць даступныя польскаму боку.
Раней удзел спэцыялістаў з Польшчы ў сьледчых дзеяньнях прапанаваў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Анджэем Дудам. Размова адбылася празь некалькі гадзін пасьля нападу на польскае консульства.
За дапамогу ў затрыманьні злачынцаў СБУ вызначыла ўзнагароду ў памеры 25 тысяч грывен.
Нагадаем, у выніку абстрэлу консульства ніхто не пацярпеў, але былі пашкоджаныя дах і столь будынку. Злачынцы цэліліся ў вокны службовых памяшканьняў консульства. Стрэл пачулі ахоўнікі й паведамілі паліцыі.
Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло рашэньне аб часовым закрыцьці дыпляматычных прадстаўніцтваў ва Ўкраіне й запатрабавала ад украінскага боку ўзмацненьня іх аховы.
Апошнім часам ва Ўкраіне дайшло да некалькіх антыпольскіх актаў вандалізму. Дастаткова ўспомніць Гуту Пяняцкую (Huta Pieniacka) ці Быкоўню, дзе былі пашкоджаныя польскія мэмарыяльныя знакі. А консульства ў Луцку - гэта ўжо трэцяе польскае дыпляматычнае прадстаўніцтва, якое стала цэльлю антыпольскіх атакаў.
Нельга забываць пра тое, што ў мінулым годзе таксама па польскім баку мяжы дайшло да антыўкраінскіх інцыдэнтаў. Зьнішчаныя былі ўкраінскія помнікі ў Вэрхраце (Werchrata), Вяжбніцы (Wierzbnica) й Пікуліцах(Pikulice) ля Пярэмышля.
Тым часам перапынак у працы польскіх консульстваў выразна адчулі грамадзяне Ўкраіны, якія плянавалі зьезьдзіць у Польшчу. Напрыклад, спадар Вячаслаў, які прыйшоў па візу, кажа, што гэта для яго апошні момант, таму што заўтра ён павінен быць у Кракаве на тэатральным фэстывалі.
Вячаслаў: Мы зьбіраемся на тэатральны фэстываль. Мы ўжо павінны выязджаць, таму амаль кожны дзень мы прыязджалі ў консульства праверыць, ці яно ўжо адкрытае.
Польшча зьяўляецца лідарам па колькасьці візаў, выдадзеных грамадзянам Украіны. У мінулым годзе польскія консульствы выдалі 260 тысяч дакумэнтаў. Гэта палова ўсіх візаў, якія краіны Эўразьвязу выдаюць украінцам.
аз