Logo Polskiego Radia
Print

Расьце лічба ахвяр учарашняй хімічнай атакі ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2017 13:21
  • Расьце лічба ахвяр учарашняй хімічнай атакі ў Сырыі.mp3
Паводле розных крыніц, загінула ад 72 да 100 чалавек, у тым ліку дзеці.
PAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Расьце лічба ахвяр учарашняй хімічнай атакі ў Сырыі. Як інфармуе Сырыйская абсэрваторыя правоў чалавека зь сядзібай у Лёндане, у атацы загінулі прынамсі 72 асобы, у гэтым дзеці.
Раней гэтая ж самая арганізацыя гаварыла, што загінула прынамсі 58 чалавек. Іншыя крыніцы не выключаюць, што ахвяр можа быць нават 100.
Дакладную колькасьць пацярпелых цяжка вызначыць, але вядома, што ў шпіталях паміраюць асобы, якія былі параненыя ва ўчарашняй атацы. Частку перавезьлі на лячэньне ў суседнюю Турцыю.
Сырыйка: Раптам узарвалася ракета, зь якой пачало паяўляцца мноства дыму. Быў нейкі дзіўны пах. Было цяжка дыхаць, мы не маглі даўжэй дыхаць.
Лекары кажуць, што ў налёце быў выкарыстаны паралітычны газ сарын, а, паводле сьведак, налёт зьдзейсьнілі зьнішчальнікі, якія належалі арміі Башара аль-Асада. Падобным чынам сьцьвярджае ЗША. Сырыйская армія абвяргаю гэтую інфармацыю.
На самым пачатку паведамлялася, што бамбардзіроўкі правялі сырыйскія ці расейскія самалёты.
Расея абвяргае абвінавачаньні ў выкарыстаньні хімічнай зброі ў налётах блізу мясцовасьці Хан-Шэйхун у Сырыі. Расейскае Міністэрства абароны паведамляе, што не праводзіла ў гэтым рэгіёне ніводных налётаў. Паводле прэс-сакратара Ігара Канашэнкава, блізу Хан-Шэйхуна апэрацыі праводзіла сырыйская авіяцыя, якая бамбардавала паўстанцкі завод па вытворчасьці амуніцыі, якая ўтрымлівае хімічныя субстанцыі. Расейцы пераконваюць, што менавіта на гэтым заводзе выпускалі хімічную зброю, якую паўстанцы выкарыстоўвалі падчас баёў у Алепа. У мінулым годзе расейскія жаўнеры, якія разьмяшчаліся блізу Алепа, інфармавалі пра сэрыю хімічных атак.
Камандзір паўстанцкіх атрадаў у правінцыі Ідліб аднак гаворыць, што гэта хлусьня, бо ў ваколіцах Хан-Шэйхуна няма ніводнага складу зброі.
Ізраільская выведка сьцьвярджае, што атаку зьдзейсьніла авіяцыя Асада, а загад выдала высокапастаўленая асоба з прыбліжаных сырыйскага прэзыдэнта.
Паводле кіраўніка брытанскай дыпляматыі Барыса Джонсана, усё сьведчыць пра тое, што за атаку адказвае рэжым Башара аль-Асада.
Б. Джонсан: Усе доказы, якія я бачыў, сьведчаць аб тым, што гэта зрабіў рэжым Асада. Ён быў цалкам сьвядомы, што выкарыстоўваецца нелегальная зброя ў варварскай атацы на сваіх уласных грамадзян.
Кіраўнік брытанскай дыпляматыі дадаў, што ўчарашнія падзеі зьяўляюцца чарговым доказам таго, што міжнародная супольнасьць ня можа ў даўжэйшай пэрспэктыве дазволіць, каб Башар аль-Асад застаўся на пасадзе прэзыдэнта Сырыі.
Б. Джонсан: Гэта варварскі рэжым. Нельга сабе ўявіць, што пасьля завяршэньня канфлікту гэтыя людзі кіравалі Сырыяй. Я ня бачу такой магчымасьці.
Міжнародная супольнасьць асудзіла атаку, а генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрыш ня выключыў, што хімічная атака зьяўляецца ваенным злачынствам. Праваабаронцы нагадваюць, што неўзабаве пасьля атакі ракетамі быў абстраляны шпіталь, дзе пацярпелым аказвалі першую дапамогу.
У Брусэлі сёньня адбылася сустрэча, прысьвечаная сытуацыі ў Сырыі, у прыватнасьці, учарашняй атацы. На ёй Антоніё Гутэрэш казаў пра падтрымку мірных перамоваў у Жэнэве.
А. Гутэрэш: Крохкія, але сур’ёзныя высілкі вымагаюць аб’яднанай падтрымкі ўсіх. Я зьвяртаюся да ўсіх бакоў канфлікту і да тых, хто мае на яго ўплыў, адкласьці розьніцы. Гэтая вайна зьяўляецца найперш велізарнай трагедыяй для сырыйцаў, але яна таксама мае шкодны і дэстабілізацыйны ўплыў на цэлы рэгіён. Ніхто не пераможа ў гэтай вайне, кожны яе прайграе. Гэта пагроза для ўсіх нас.
На жэнэўскія мірныя перамовы на тэму Сырыі, арганізаваныя ААН, запрошаныя прадстаўнікі ўлад у Дамаску і ўмеранай апазыцыі.
Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца больш за шэсьць гадоў. Ацэньваецца, што ў выніку канфлікту жыцьцё страціла 310 тысяч чалавек, а больш за 11 мільёнаў сырыйцаў пакінулі свае дамы.

Як інфармуе Сырыйскі назіральны пункт за правамі чалавека зь сядзібай у Лёндане, у атацы загінулі прынамсі 72 асобы, у гэтым дзеці.

Раней гэтая ж самая арганізацыя гаварыла, што загінула прынамсі 58 чалавек. Іншыя крыніцы не выключаюць, што ахвяр можа быць нават 100.

Дакладную колькасьць пацярпелых цяжка вызначыць, але вядома, што ў шпіталях паміраюць асобы, якія былі параненыя ва ўчарашняй атацы. Частку перавезьлі на лячэньне ў суседнюю Турцыю.

Сырыйка: Раптам узарвалася ракета, зь якой пачало паяўляцца мноства дыму. Быў нейкі дзіўны пах. Было цяжка дыхаць, мы не маглі даўжэй дыхаць.

Лекары кажуць, што ў налёце быў выкарыстаны паралітычны газ сарын, а, паводле сьведак, налёт зьдзейсьнілі зьнішчальнікі, якія належалі арміі Башара аль-Асада. Падобным чынам сьцьвярджае ЗША. Сырыйская армія абвяргаю гэтую інфармацыю.

На самым пачатку паведамлялася, што бамбардзіроўкі правялі сырыйскія ці расейскія самалёты.

Расея абвяргае абвінавачаньні ў выкарыстаньні хімічнай зброі ў налётах блізу мясцовасьці Хан-Шэйхун у Сырыі. Расейскае Міністэрства абароны паведамляе, што не праводзіла ў гэтым рэгіёне ніводных налётаў. Паводле прэс-сакратара Ігара Канашэнкава, блізу Хан-Шэйхуна апэрацыі праводзіла сырыйская авіяцыя, якая бамбардавала паўстанцкі завод па вытворчасьці амуніцыі, якая ўтрымлівае хімічныя субстанцыі. Расейцы пераконваюць, што менавіта на гэтым заводзе выпускалі хімічную зброю, якую паўстанцы выкарыстоўвалі падчас баёў у Алепа. У мінулым годзе расейскія жаўнеры, якія разьмяшчаліся блізу Алепа, інфармавалі пра сэрыю хімічных атак.

Камандзір паўстанцкіх атрадаў у правінцыі Ідліб аднак гаворыць, што гэта хлусьня, бо ў ваколіцах Хан-Шэйхуна няма ніводнага складу зброі.

Ізраільская выведка сьцьвярджае, што атаку зьдзейсьніла авіяцыя Асада, а загад выдала высокапастаўленая асоба з прыбліжаных сырыйскага прэзыдэнта.

Паводле кіраўніка брытанскай дыпляматыі Барыса Джонсана, усё сьведчыць пра тое, што за атаку адказвае рэжым Башара аль-Асада.

Б. Джонсан: Усе доказы, якія я бачыў, сьведчаць аб тым, што гэта зрабіў рэжым Асада. Ён быў цалкам сьвядомы, што выкарыстоўваецца нелегальная зброя ў варварскай атацы на сваіх уласных грамадзян.

На думку палітыка, учарашнія падзеі зьяўляюцца чарговым доказам таго, што міжнародная супольнасьць ня можа ў даўжэйшай пэрспэктыве дазволіць, каб Башар аль-Асад застаўся на пасадзе прэзыдэнта Сырыі.

Б. Джонсан: Гэта варварскі рэжым. Нельга сабе ўявіць, каб пасьля завяршэньня канфлікту гэтыя людзі кіравалі Сырыяй. Я ня бачу такой магчымасьці.

Міжнародная супольнасьць асудзіла атаку, а генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрыш ня выключыў, што хімічная атака зьяўляецца ваенным злачынствам. Праваабаронцы нагадваюць, што неўзабаве пасьля атакі ракетамі быў абстраляны шпіталь, дзе пацярпелым аказвалі першую дапамогу.

У Брусэлі сёньня адбылася сустрэча, прысьвечаная сытуацыі ў Сырыі, у прыватнасьці, учарашняй атацы. На ёй Антоніё Гутэрэш казаў пра падтрымку мірных перамоваў у Жэнэве.

А. Гутэрэш: Крохкія, але сур’ёзныя высілкі вымагаюць аб’яднанай падтрымкі ўсіх. Я зьвяртаюся да ўсіх бакоў канфлікту і да тых, хто мае на яго ўплыў, адкласьці розьніцы. Гэтая вайна зьяўляецца найперш велізарнай трагедыяй для сырыйцаў, але яна таксама мае шкодны і дэстабілізацыйны ўплыў на цэлы рэгіён. Ніхто не пераможа ў гэтай вайне, кожны яе прайграе. Гэта пагроза для ўсіх нас.

На жэнэўскія мірныя перамовы на тэму Сырыі, арганізаваныя ААН, запрошаныя прадстаўнікі ўлад у Дамаску і ўмеранай апазыцыі.

Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца больш за шэсьць гадоў. Ацэньваецца, што ў выніку канфлікту жыцьцё страціла 310 тысяч чалавек, а больш за 11 мільёнаў сырыйцаў пакінулі свае дамы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт