Logo Polskiego Radia
Print

З. Вайцюшкевіч зайграў у Беластоку з нагоды Дня волі (Фота)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.03.2017 16:24
  • Вайцюшкевіч.mp3
Канцэрт беларускага музыкі, як звычайна, сабраў аншляг.

Зьміцер Вайцюшкевіч на Беласточчыне госьць нярэдкі. Канцэрт у Беластоку, як звычайна, сабраў аншляг. Заля ў кавярні «Зьмена клімату» была запоўненая ці не да апошняга месца. Творчасьць беларускага музыкі ў сталіцы Беласточчыны ведаюць і цэняць. Сярод гасьцей быў таксама беларускі паэт Віктар Швэд, які менавіта 23-га сакавіка адзначаў 92 народзіны.

Канцэрт адбыўся напярэдадні Дня Волі, таму значная частка песень была прысьвечана тэматыцы 25 сакавіка.

Зь беларускім бардам размаўляе Яраслаў Іванюк. Размова і песьня ў далучаным гукавым файле.

/

/

/

/

/

фота: Яраслаў Іванюк


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт