Logo Polskiego Radia
Print

38 польскіх фірмаў удзельнічаюць у мэдыцынскім кірмашы ў Дубаі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.01.2017 16:00
Польшчу прадстаўляюць кампаніі па вытворчасьці невялікага мэдыцынскага абсталяваньня.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: www.pixabay.com

Найбуйнейшая выстава на Блізкім Усходзе ў гэтым годзе прыцягнула амаль 4,5 тысячы кампаній з усяго сьвету.

Польшчу прадстаўляюць кампаніі па вытворчасьці невялікага мэдыцынскага абсталяваньня, кардыёманітораў, лазераў, абсталяваньня для рэабілітацыі й фірмы, якія спэцыялізуюцца па эндаскапіі – тлумачыць Філіп Кантовіч, адказны за польскі стэнд у Дубаі.

Ф.Кантовіч: Дубай - гэта месца, якое дае магчымасьць доступу фірм ня толькі тут, у Пэрсыдзкім заліве, але таксама ў Азіі й Афрыцы. Удзел у мэдычным кірмашы ў Эўропе не дае такіх магчымасьцяў, таму што партнэры адсюль не прыяжджаюць у Эўропу. Ім выгадней, каб мы да іх прыехалі і тут наладжвалі зь імі бізнэс.

Прадстаўнікі польскіх мэдыцынскіх кампаній падкрэсьліваюць, што тут, як нідзе ў сьвеце, асабістыя дзелавыя зносіны адыгрываюць вельмі важную ролю.

«Гэта працэс узаемапазнаваньня, выбудоўваньня даверу. У гэтым пляне важна ня толькі наш тавар, а таксама міжасабовыя адносіны. Тут зусім інакш чым паўсюль у сьвеце: тут кліент не глядзіць на кошт. Яго трэба прыцягнуць якасьцю, функцыянальнасьцю прылады, даказаць, што гэта самая лепшая тэхніка, якая апраўдае спадзяваньні кліента».

Блізкі Ўсход і Паўночная Афрыка - гэта рынак мэдыцынскіх паслуг, які ахоплівае амаль 400 мільёнаў пацыентаў. Расходы на ахову здароўя ацэньвюецца ў $12 млрд. Да 2025 года гэтая сума вырасьце ў пяць разоў.

Арабскі Кірмаш здароўя будзе працаваць да чацьвярга.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт