12% гледачоў па ўсёй краіне не маглі пабачыць прамову прэм'ера
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        21.12.2016 12:23
                    
                                 
                
                
                    Старшыня праўленьня TVP Яцэк Курскі паведаміў аб збоях у Агенцтва ўнутранай бясьпекі. 
                
                
                    
                        
The TVP headquarters in Warsaw. Photo: Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Праблемы з сыгналам наземнага лічбавага тэлебачаньня, за які адказвае амэрыканскі апэратар EmiTel, пазбавілі частку палякаў глядзець дзяржаўнае тэлебачаньне TVP у вельмі напружаны момант: падчас звароту да народу прэм’ер–міністра Бэаты Шыдла, датычнага канфлікту з апазыцыя ў Сэйме. У той момант 12% гледачоў па ўсёй краіне не маглі ўбачыць выступленьня.
Старшыня праўленьня TVP Яцэк Курскі паведаміў аб збоях у Агенцтва ўнутранай бясьпекі. Кіраўнік фірмы EmiTel у размове з DGP пацьвердзіў, што характар аварыі быў вельмі нетыповы. «Аварыя датычыла толькі адной перадаючай плятформы, зь якой трансьлююца толькі праграмы дзяржаўнага тэлебачаньня. Чаму тэхніка на адной плятформе зламалася, а на іншай працавала нармальна? Мы гэта высьвятляем. Цяпер у нас няма падставаў ані выключыць, ні пацьвердзіць факту, што гэта была атака хакераў», – сказаў старшыня праўленьня EmiTel Пжэмыслаў Курчэўскі выданьню DGP.
Пасьля аварыі  некаторыя дэпутаты кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» запатрабавалі правядзеньня нацыяналізацыі вядучага тэле- і радыёапэратара ў Польшчы.
Dziennik Gazeta Prawna/яс