Logo Polskiego Radia
Print

Чвэрць стагодзьдзя без Савецкага Саюзу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.12.2016 17:10
  • Чвэрць стагодзьдзя без Савецкага Саюзу.mp3
25 гадоў таму – 8 сьнежня 1991 году – у Віскулях адбылася сустрэча, якая законьчыла існаваньне Савецкага Саюзу.
photo: www.radyjo.net/Я.Іванюк

У Белавежскую пушчу прыехалі прэзыдэнты: Расеі – Барыс Ельцын, Украіны – Леанід Краўчук ды старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі – Станіслаў Шушкевіч.

Ня ўсе аднак ехалі ў Віскулі з намерам розпуску Савецкага Саюзу. Такі намер, на думку прафэсара Яўгена Мірановіча з Унівэрсытэта ў Беластоку, меў толькі Леанід Краўчук.

Спасылаючыся на ўспаміны міністра замежных справаў Пятра Краўчанкі і прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслява Кебіча, навуковы рэдактар „Беларускага Гістарычнага Зборніка” прафэсар Мірановіч кажа, што паміж Расеяй і Ўкраінай не было згоды наконт будучыні Ўкраіны і Ельцыну залежала, каб вырашыць гэтае пытаньне на карысьць Расеі.

Гутарка Я. Іванюка з прафэсарам Я. Мірановічам у далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт