Эўропа з боязьзю глядзіць на Амэрыку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.11.2016 14:05
                    
                                 
                
                
                    Перамога Трампа азначала б паступовае аслабленьне фундамэнтаў сучаснай Эўропы.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/ANDREW GOMBERT / JIM LO SCALZO
                     
                
                
                
               
                
                          Магчымая перамога кандыдата рэспубліканцаў Дональда Трампа не азначала б для Эўразьвязу й NATO раптоўнай трагедыі. Тым ня менш, яна паступова аслабіла б фундамэнты сучаснай Эўропы, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.
Паводле Томаса Райта (Thomas Wright) з аналітычнага Брукінгскага інстытуту (Brookings Institution), Трамп на пасадзе прэзыдэнта давёў бы да зьмены палітыкі ЗША па трох важных для Эўропы справах. Ён прычыніўся б да аслабленьня амэрыканскіх гарантыяў бясьпекі й асноваў свабоднага міжнароднага гандлю, а таксама быў бы схільным заключаць паразуменьні з моцнымі сусьветнымі лідарамі, як Уладзімір Пуцін, за кошт старых саюзьнікаў.
Несумненна, як Клінтан, так і Трамп будуць настойваць на тым, каб эўрапейскія члены Паўночнаатлянтычнага альянсу ўзялі на сябе больш цяжар, у асноўным фінансавы, з мэтай загарантаваньня бясьпекі Старому кантынэнту.
Аднак, калі Клінтан, падобным чынам, як Абама ці Буш ніколі не вырашыліся б шантажаваць Эўропы, то бок „плаціце больш, а не то мы не дадзім вам сваіх гарантыяў бясьпекі”, то Дональд Трам ужо пагражаў гэтым падчас выбарчай кампаніі.
І хоць перамога Трампа не азначала б раптоўнай катастрофы, то яна была б сыгналам для Масквы, што бясьпечная, аб’яднаная эканамічнымі сувязямі Эўропа й падтрымка лібэральнага Захаду перастаюць быць нацыянальнымі інтарэсамі Злучаных Штатаў Амэрыкі, чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”.  
аз