Logo Polskiego Radia
Print

Вырашальныя дэбаты Клінтан і Трампа перад выбарамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.10.2016 14:14
Амэрыканскія жанчыны ўсё менш жадаюць галасаваць за Трампа, які пагарджае жаночым полам.
Donald TrumpDonald Trumpflickr.com/Gage Skidmore

«Gazeta Wyborcza» нагадвае, што ў сераду адбудзецца апошняя перадвыбарчая сустрэча-дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан і Дональда Трампа. Мэйлы дарадчыкаў Клінтан, пра якія паведамілі ФБР і партал Wikileaks, у іншых умовах былі б вельмі кампрамэтуючыя для Клінтан. Але, на шчасьце для яе, усё прыцьмілі сэксуальныя скандалы Трампа.

Аргумэнты супраць Клінтан такія, што яна карысталася прыватнай электроннай паштовай скрынкай, каб рассылаць лісты, якія былі ахопленыя дзяржаўнай таямніцай. Іншае абвінавачаньне датычыць блізкага супрацоўніцтва кандыдаткі дэмакратаў зь некаторымі журналістамі. Дзіўна гучаць тлумачэньне Клінтан, быццам бы яна ня ведала, што азначае індэкс «С» на некаторых дакумэнтах (з анг. мовы «confidential» – канфідэнцыйны, сакрэтны). Таму яна сьвядома ніколі не высылала з прыватнай пошты дакумэнтаў, якія ўтрымлівалі дзяржаўныя таямніцы, а часам рабіла гэта несьвядома.

Цяжка паверыць, што дзяржсакратар магла ня ведаць значэньня літаркі «С». У нармальных умовах гэтыя скандалы былі б вельмі кампрамэтуючыя для Клінтан. Але ўмовы ненармальныя, паколькі ўсё прыцьміў сэксуальны скандал з удзелам Трампа, які ў запісе, зробленым 11 гадоў таму, хваліўся: маўляў, ён, зорка, можа цалаваць нават незнаёмых жанчын, і ня можа стрымацца. Амэрыканскія жанчыны пасьля гэтага ўсё менш жадаюць галасаваць за яго. Іх галасы могуць стаць вырашальнымі. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, перавага Клінтан над сапернікам складае ў сярэднім сем адсоткаў.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт