Logo Polskiego Radia
Print

Расея й Беларусь паразумеліся па справе паставак нафты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2016 13:59
Спрэчка за газ паміж імі таксама нібыта вырашаная.
pixabay.com/Public Domain CC0

Аляксандар Лукашэнка паведаміў у панядзелак, што Менск і Масква вырашылі спрэчныя патаньні адносна паставак газу й нафты. Беларусь не павысіць аплатаў за транзыт расейскай нафты, а Расея спыніць абмяжоўваць пастаўкі нафты ў беларускія НПЗ, чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”.

Нагадаем, абмежаваньне паставак сыравіны было пакараньнем для Беларусі за пратэрміноўкі ў разьліках за газ. З канца мінулага году Менск паведамляў, што чакае зьніжэньня цаны на „блакітнае паліва”, а паколькі рэакцыі расейскага боку не было, то зь лютага беларусы пачалі выплачваць кампаніі „Газпром” толькі частку аплатаў за пастаўлены газ.

Цяпер Менск і Масква вырашылі й газавую спрэчку. У панядзелак віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што „Газпром” пагадзіўся на значную скідку на газ для Беларусі. Узамен Менск верне свае даўгі расейскай кампаніі.

Аднак прэм’ер Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сьцьвердзіў, што паразуменьне ахоплівае выключна выплату даўгоў беларускім бокам.

„Цана на газ для Беларусі будзе вызначацца паводле ранейшай формулы. Ніякія зьмены не прадугледжваюцца”, - сказаў кіраўнік расейскага ўраду.

Якім чынам тады „Газпром” вызначыць цану для Беларусі, задумоўваецца выданьне „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт