“Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.09.2016 18:57
Магілёўскі абласны тэатар лялек пакарыў беластоцкую публіку.
Магілёўскі абласны тэатар лялек выступіў на сцэне Беластоцкага лялечнага тэатру ў рамках тэатральнага фэстывалю „Одэ”. Магіляўчане прывезьлі ў суседнюю краіну спэктакль „Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. У пастаноўцы распавядаецца забаўная гісторыя двух шляхцюкоў ды закранаецца тэма міжчалавечых адносін. Рэпартаж Анны Пятроўскай.
слухайце гукавы файл
фота аўтара