Logo Polskiego Radia
Print

Частка сем’яў атрымае дапамогу таварнымі чэкамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.08.2016 14:42
„Грошы для дзяцей павінны быць выдаткаваныя на дзяцей”, - нагадвае міністар па справах сям’іі.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Ужо некалькі сотняў сем'яў у Польшчы замест наяўных грошай з дзяржаўнай праграмы „Сям’я 500+” атрымлівае іншыя формы сацыяльнай дапамогі для дзяцей, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

Паводле дадзеных Міністэрства па справах сям’іі, працы й сацыяльнай палітыкі, у чэрвені таварныя чэкі замест наяўных грошай атрымалі 270 сем’яў у Польшчы. Паводле газэты, у ліпені колькасьць гэткіх выпадкаў перавысіла 300. Дадамо, што ва ўсёй Польшчы праграмай дапамогі „Сям’я 500+” ахоплена 2 мільёны 700 сем'яў.

Чыноўнікі маюць права памяняць форму прызнанай сацыяльнай дапамогі, калі сродкі марнуюцца або выдаткоўваюцца насуперак іх прызначэньню.

Найчасьцей гэта зводзіцца да прыпыненьня выплату грашовых сродкаў, а замест іх сям'я атрымлівае таварныя чэкі.

Напрыклад, толькі ў Сілескім ваяводзтве зарэгістраваны 181 выпадак замены грашовых выплатаў на іншую форму дапамогі. У Заходнепаморскім ваяводзтве – 168, а ў Люблінскім – 147.

Чыноўнікі падаюць розныя прыклады. Напрыклад, пэўная маці прагульвала грошы, прызначаныя на дзяцей. Цяпер яна замест фінсродкаў атрымлівае чэкі, якія можна рэалізаваць ва ўсіх кропках гандлю за выключэньнем крамаў з алькаголем.

Паводле віцэ-міністра Барташа Марчука (Bartosz Marczuk) замена наяўных на іншыя формы дапамогі - гэта свайго роду падстрахоўка.

„Мы ня хочам палохаць людзей або ім не давяраць, але грошы выдзяляюцца на дзяцей і павінны выкарыстоўвацца згодна іх прызначэньню”, - кажа міністар. Паводле яго, магчымасьць замены грашовых сродкаў на другія формы дапамогі мае таксама прафіляктычнае значэньне для іншых грамадзян, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт