Масква размаўляе з Анкарой пра Сырыю 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.08.2016 17:30
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Масква размаўляе з Анкарой.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Пасьля паўгода варожасьці Расея ды Турэччына памірыліся.
                
                
                    
                        
Photo:Kremlin.ru/en.wikipedia.org/CC BY 4.0
                     
                
                
                
               
                
                         Расейскія турысты паляцяць на турэцкія курорты, а тавары з Турэччыны пойдуць у Расею. Бакі нават пачалі перамовы па пытаньні, якое іх падзяліла – канфлікт у Сырыі. 
На мінулым тыдні адбылася сустрэча расейскай ды турэцкага прэзыдэнтаў. Уладзімір Пуцін ды Рэджэп Эрдаган дамовіліся пра аднаўленьне двухбаковага супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі, турызму ды сельскай гаспадаркі. Пытаньне Сырыі таксама абмяркоўвалася. Аднак падрабязнасьці журналістам не паведамляліся. Было заяўлена, што бакі яшчэ ўзгадняюць пазыцыі.
Найбольш сказаў Уладзімір Пуцін. Ён заявіў, што Расея ды Турэччына мелі розныя погляды на ўрэгуляваньне сырыйскай праблемы. Аднак, мэта ў абедзьвюх дзяржаў падобная – спыненьне канфлікту. На гэтым грунце магчымы пошук кампрамісу, заявіў расейскі лідар.
Які гэты кампраміс можа быць? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Бэрлінскага ўнівэрсытэту, усходазнаўцам Сяргеем Богданам.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч