Паляваньне на кіроўцаў за мяжой
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2016 13:33
У Румыніі штраф пагражае нават за перавышэньне дазволенай хуткасьці на 6 км/г.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
За мяжой польскіх кіроўцаў пагубляе ня толькі неразважлівасьць, але таксама дрэнныя прывычкі, чытаем у тыднёвіку „Wprost”.
Найдаражэй у Швэйцарыі - за перавышэньне дазволенай хуткасьці на 30 кілямэтраў на гадзіну справу па парушэньні аўтаматычна перадаюць у суд, які можа прысудзіць штраф у памеры да амаль 32,5 тысяч эўра.
У Эстоніі за праезд на чырвоным сьвятле й перавышэньне дазволенай хуткасьці на 50 км/г пагражае штраф у памеры больш за 835 эўра. У Аўстрыі за гэткае парушэньне трэба заплаціць больш за 2 тысячы эўра, а ў Харватыі й Славеніі – 696 эўра. Праезд на чырвоным сьвятлафоры ў гэтых краінах – 232 эўра.
Апрача таго не ў кожнай краіне Эўропе пра фотарадар кіроўцаў папярэджвае адмысловы дарожны знак. У Нямеччыне фотарадар зробіць здымак за перавышэньне хуткасьці на 6%. У Румыніі штраф пагражае нават за перавышэньне дазволенай хуткасьці на 6 км/г. У Польшчы жоўтыя апараты бачныя здалёка, але, напрыклад, у Аўстрыі яны выглядаюць як сьметніцы й робяць здымак ззаду аўтамабіля.
Сярод польскіх кіроўцаў даволі папулярныя мабільныя аплікацыі, якія паведамляюць, дзе можна спадзявацца патрулёў дарожнай паліцыі. Аднак, напрыклад, у Францыі за карыстаньне імі можна атрымаць штраф у памеры больш за 350 эўра. Апрача таго ў гэтай краіне памер хуткасьці аўтамабіля можа адбывацца з паветра, то бок з борту верталёта.
Інакш кажучы, на вакацыях за мяжой варта паводзіць сябе асьцярожна, каб з-за штрафаў не патраціць грошы, прызначаныя на адпачынак, канстатуе тыднёвік „Wprost”.
аз