Logo Polskiego Radia
Print

Урад падрыхтаваў сьпіс шахтаў для ліквідацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.08.2016 15:22
Зараз улады шукаюць спосаб, як паведаміць пра гэта грамадзкай думцы.
Photo: lukaszdylka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад падрыхтаваў сьпіс стратных шахтаў. Нават шэсьць зь іх могуць быць ліквідаваныя, без чаго немагчыма будзе выратаваць усю галіну. Паводле выданьня „Dziennik Gazeta Prawna”, цяпер улады задумоўваюцца, як пра гэтае непапулярнае рашэньне паведаміць грамадзкай думцы ў Польшчы.

Міністэрства энэргетыкі вывучыла сытуацыю ў шахтаx каменнага вугалю й вызначыла тыя, якія трэба закрыць. Агулам згаданыя прадпрыемствы працаўладкоўваюць 15 тысяч чалавек, а сярэдняя страта за тону вугалю ў 2015 годзе склала 87 злотых. Паводле выданьня, сярэднія страты за тону вугалю па ўсёй галіне ў Польшчы складаюць 27 злотых.

Пасьля праверак Міністэрства энэргетыкі ведае сытуацыю ў паасобных вугальных кампаніях. Вядома, што ў некаторых зь іх пэрспэктывы выключна адмоўныя, то бок ніякія інвэстыцыі не прынясуць даходаў з-за складаных геалягічных умоў, розных пагрозаў або ненадзейных залежаў. Сьпіс ня мае статусу афіцыйнага дакумэнта. Гэта азначае, што рашэньне па гэтай справе яшчэ не прынятае.

Праблема датычыць, перш за ўсё, Польскай гарняцкай групы, якая нягледзячы на датацыі ў памеры 1,8 млрд злотых павінна ўвесьці чарговыя скарачэньні. ЭЗ да гэтага часу не зацьвердзіў выратавальнага пляну групы, а Брусэль дазволіць на дзяржаўную дапамогу толькі ў выпадку рэструктурызацыі, што можа азначаць закрыцьцё шахтаў.

„Гэта рызыкоўны ў палітычным аспэкце плян максымум. Таму я чакаю менш рашучых, неадкладных, а не доўгатэрміновых крокаў”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” кіраўнік інстытута „WiseEuropa” Мацей Букоўскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт