Помнік Неўскаму накальвае эмоцыі ў Віцебску
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.06.2016 14:47
Хто ведае гісторыю, разумее, што Неўскі ня мае нічога супольнага зь Віцебскам.
commons.wikimedia.org
У Віцебску паявіцца помнік расейскаму нацыянальнаму герою Аляксандру Неўскаму. Раней там паставілі выяву літоўскага князя Альгерда, які змагаўся з расейцамі – нагадвае «Gazeta Wyborcza».
Неўскі, які жыў у 13-ым стагодзьдзі, расславіў сваё імя пераможнымі бітвамі з крыжакамі. У расейскай гістарыяграфіі ён зьяўляецца сымбалем магутнасьці дзяржавы, а маскоўская царква зрабіла яго сьвятым.
Рашэньне гарадзкіх улад выклікае шмат эмоцый. Тыя, хто ведае гісторыю, разумеюць, што Неўскі ня мае нічога супольнага зь Віцебскам. Таму яны супраць. Але ёсьць таксама прыхільнікі «рускага сьвет», – гаворыць рэдактар незалежнага партала Народныя навіны Віцебска Сяргей Серабро.
Незадаволеныя жыхары зьбіраюць подпісы з заклікам да ўладаў, каб адмовіцца ад помніка Неўскаму. На гэта адказаў вядомы рэжымны журналіст Вячаслаў Бандарэнка, які напісаў на партале «Заходняя Русь», што ў Беларусі расьце паўзучы фашызм, а яго прыхільнікі імкнуцца зьнішчыць усё, што не адказвае іх поглядам.
Два гады таму ў Віцебску адкрылі помнік князю Альгерду, які змагаўся з маскоўскім княствам. Гэтае здарэньне таксама выклікала шмат пратэстаў. Ладзячы помнік Неўскаму, улады стараюцца зьменшыць напружанасьць у лягеры прарасейскіх жыхароў, якая была выклікана помнікам Альгерду. Такая своеасаблівая «вайна помнікаў» – кажа палітоляг Юры Чавусаў. Гэта сьвядомая тактыка Беларусі – крыху аддаліцца ад Расеі, але так, каб не разьюшыць Крамля, бо ў іншым выпадку яна можа паўтарыць лёс Крыма.
Gazeta Wyborcza/нг