Logo Polskiego Radia
Print

Беларускую сталь прадавалі ў Польшчы па дэмпінгавых цэнах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.06.2016 14:41
Польскія чыгуналіцейныя заводы просяць дапрамогі ў Эўрапейскай Камісіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія чыгуналіцейныя заводы зафіксавалі 8-працэнты рост вытворчасьці сырой сталі. Мінулы год быў таксама рэкордным па маштабе выкарыстаньня сталі ў краіне – піша «Rzeczpospolita». Аднак галоўным атрымальнікам карысьці ад гэтага факту сталі замежныя вытворцы.

Вялікай праблемай быў імпарт сталі з усходніх краін, у тым ліку зь Беларусі. Там вытворцы ня толькі ня мусяць плаціць за кліматычную палітыку ЭЗ, але яшчэ могуць разьлічваць на сур’ёзную падтрымку з боку сваіх урадаў. Асабліва дынамічна рост зафіксаваў імпарт стальных будаўнічых прутоў зь Беларусі. Прамыслова-гандлёвая палата чыгуналіцейных заводаў падалa ў Эўрапейскую Камісію заяву з просьбаю ўзбудзіць антыдэмпінгавае сьледзтва супраць беларускай арматуры. Працэдура вельмі складаная. Сама заява рыхтавалася год, а працэс праверкі таксама можа ісьці нават да году. Тым ня менш, ужо сама інфармацыя пра намер падаць такі дакумэнт выклікала рэзкае зьмяншэньне імпарту. У заяве была просьба аб тым, каб пастаўкі зь Беларусі былі рэгістраваныя. Дзякуючы гэтаму магчыма будзе накласьці пошліну заднім чыслом, калі ЭК згодзіцца з аргумэнтамі польскага боку. Дзякуючы гэтаму імпартэры абмежавалі набываньне сталі ў Беларусі.

Польскаму рынку найбольш пагражае імпарт зь Беларусі ды Ўкраіны, а ў маштабе ўсёй Эўропы – ды сьвету – галоўнай праблемай стаў Кітай. Мы можам толькі пазайздросьціць Злучаным Штатам Амэрыкі, дзе працэдуры абароны ўласнага рынку ідуць намнога хутчэй, а пошліны значна вышэйшыя.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт