Без мандата той, хто галасаваў супраць анэксіі Крыму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.06.2016 15:30
                    
                                 
                
                
                    Расейская дума пазбавіла мандата апазыцыйнага дэпутата Ілью Панамарова.
                
                
                    
                        
foto:wikipedia/Public domain
                     
                
                
                
               
                
                         Тэму асьвятляе штодзёнка „Gazeta Wyborcza”. 
Фармальна нагодай для прыняцьця рашэньня названа частая адсутнасьць дэпутата на паседжаньнях Думы. Аднак, сапраўдную прычыну газэта бачыць у незалежных перакананьнях Панамарова.
Абраны ў Думу па сьпісе „Справядлівай Расеі”, Ільля стаў адзіным дэпутатам Думу, які прагаласаваў супраць анэксіі Крыма.
Пасьля гэтага, Сьледчы Камітэт Расеі завёў на яго справу, абвінаваціўшы яго ў марнатраўстве сродкаў выдзеленых на цэнтар інавацыі Сколкава. Справядлівая Расея выдаліла дэпутата з партыі, а Дума пазбавіла яго дэпутацкага імунітэту.
Панамароў быў вымушаны зьехаць у ЗША, дзе знайшоў прытулак ад перасьледу. Гэта яшчэ больш раззлавала Крэмль, піша выданьне.
У красавіку бягучага года спэцыяльна пад апазыцыйнага дэпутата Дума прыняла закон, які дазваляе пазбаўляць мандата за адсутнасьць на паседжаньнях Думы. Пасьля прыняцьця закона кандыдатура Панамарова была вынесена на разгляд. 413 дэпутатаў прагаласавала за пазбаўленьне, толькі 3 - супраць.
юл