Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне скандал з-за жартаў з турэцкага прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.06.2016 13:15
Рэджэп Таіп Эрдаган падаў нямецкі суд на коміка й ягоны верш.
Präsident Recep Tayyip ErdoganPräsident Recep Tayyip ErdoganEPA/MARTIN BUREAU / POOL MAXPPP OUT

Гэта яшчэ Нямеччына, ці ўжо Турцыя – пыталіся ў Нямеччыне пасьля рашэньня суда ў Гамбургу ў справе коміка Янa Бёгмэрмана ( ням. Jan Boe-hmermann). Суд забараніў яму распаўсюджваць верш, а насамрэч вульгарны пасквіль на прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. У суд падаў сам Эрдаган.

І менавіта той факт, што грамадзянін не-зьвязаўскай дзяржавы дамагаецца ад суду зьвязаўскай краіны рашэньня, якое абмяжоўвае свабоду слова, выклікаў абурэньне ў Нямеччыне.

Комік са сваім вершам выступіў на дзяржаўным тэлебачаньні ZDF. Як ён сам потым тлумачыў, гэта меў быць пратэст супраць парушэньня правоў чалавека і журналісцкай свабоды ў Турцыі. А выступ адбыўся ў атмасфэры крытыкі нямецкай палітыкі Willkommen (запрашаем, вітаем) і лібэралізацыі візавага рэжыму для туркаў ды таргоў турэцкіх уладаў з ЭЗ з-за сырыйскіх імігрантаў.

Атрымаўся жудаснага ўзроўню пасквіль, у якім не засталося нават мінімум пашаны для іншага чалавека, які да таго ж зьяўляецца кіраўніком краіны – піша «Do Rzeczy».

Алюзіі да сэксуальных схільнасьцяў і абвінавачаньні Эрдагана ў пэдафіліі перамешаныя з шавіністычнымі параўнаньнямі выклікалі неадкладную рэакцыю Турцыі. Нямецкі амбасадар у Анкары быў выкліканы турэцкім МЗС. Турцыя зьбіралася адклікаць свайго амбасадара зь Нямеччыны. Разрадзіць напружаную атмасфэру асабіста дапамагала Ангела Мэркель. Яна прасіла прабачэньня, пакрытыкавала коміка, але адначасова згадала пра свабоду слова.

Справа коміка Бёгмэрмана зьяўляецца прэцэдэнтнай. Прэцэдэнтным стаў таксама суд над ім і пакараньне. Суд забараніў распаўсюджваць некаторыя фрагмэнты верша, але адначасова прызнаў яго сатырай і мастацтвам.

На коміка ў суд павінен падаць не Эрдаган, а самі немцы, якіх выступ Бёгмэрмана павінен абурыць – чытаем у артыкуле надрукаваным у тыднёвіку «Do Rzeczy».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт