Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка едзе ў Ватыкан. Гісторыя паўтараецца?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.05.2016 13:48
Адліга паміж Эўрапейскім Зьвязам ды Беларусьсю нагадвае 2009 год.
pixabay.com

У пятніцу пачынаецца двухдзённы візыт кіраўніка Беларусі ў Італію – нагадвае «Rzeczpospolita». Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што падчас візыту ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Італіі і папам рымскім Францішкам.

Італія – гэта першая краіна Эўрапейскага Зьвязу, якую Лукашэнка наведае пасьля адмены санкцый ЭЗ супраць Беларусі. Санкцыі былі адмененыя ў лютым дзякуючы вызваленьню палітычных вязьняў.

Гісторыя нейкім чынам паўтараецца – сёньняшняе падарожжа нагадвае падзеі, якія адбыліся ў 2009 годзе. Тады таксама назіралася адліга ў адносінах Беларусі з ЭЗ, а першы візыт Лукашэнкі быў таксама ў Італію, дзе ён сустрэўся з папам рымскім. Тады беларускі кіраўнік узяў у Рым свайго малодшага сына Мікалая.

Выданьне нагадвае, што адліга не працягвалася доўга – каля году, а пасьля выбараў і крывавага разгону пратэстаў апазыцыі было арыштавана звыш 700 чалавек, у тым ліку ўсе апазыцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты трапілі ў турму. Тады ЭЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі ды яго чыноўнікаў.

Невядома, колькі на гэты раз працягнецца пацяпленьне адносінаў. Цікава тое, што калі Лукашэнка і на гэты раз узяў у Рым Мікалая, то ён за 11 гадоў свайго жыцьця зможа пазнаёміцца ўжо з другім папам рымскім.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт