Logo Polskiego Radia
Print

Гібрыдная вайна ў кібэрпрасторы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.05.2016 13:55
Расейскія хакеры нападаюць на сэрвэры ўраду Нямеччыны ў сярэднім 15 разоў у дзень.
pixabay.com/Public Domain CC0

Цэльлю расейскіх хакераў стаў офіс кіруючай у Нямеччыне партыі CDU – паведамляе «Gazeta Wyborcza». Супрацоўнікі бэрлінскага офіса групоўкі пачалі атрымліваць дзіўныя мэйлы на прыватныя інтэрнэт-адрасы. Лісты выглядалі, як афіцыйная карэспандэнцыя, але была ў іх просьба ўвайсьці паўторна на партыйны сэрвэр. Насамрэч сэрвэр знаходзіўся не ў Бэрліне, а ў Латвіі, і ня меў нічога супольнага зь нямецкай сацыял-дэмакратыяй. Такім чынам хакеры як правіла падманваюць прыватных асоб, каб скрасьці іх дадзеныя і ўзламаць доступ да рахунку ў банку. На гэта раз зламысьнікі хацелі скрасьці не грошы, а інфармацыю, якая бясцэнная для расейскай выведкі.

На думку экспэртаў і прадстаўнікоў нямецкіх спэцслужбаў, атака была справай рук расейскай хакерскай групы Sofacy (інакш APT28), якая змагаецца з ворагамі Крамля. Працуе па даручэньні расейскіх спэцслужбаў, хакеры маюць рабочы дзень, паколькі атакі адбываюцца часьцей за ўсё паміж 8 і 18 па маскоўскім часе.

Паводле статыстыкі нямецкага Фэдэральнага бюро па пытаньнях інфармацыйнай бясьпекі, хакеры нападаюць на сэрвэры ўраду Нямеччыны ў сярэднім 15 разоў у дзень.

«Расейскія спэцслужбы лічаць хакерскія атакі доўгатэрміновымі апэрацыямі. Часамі яны працягваюцца нават 11 гадоў. У кібэрпрасторы працягваецца гібрыдная вайна», – заявіў кіраўнік Бюро аховы Канстытуцыі Ганс-Георг Масэн. Ён перасьцерагае, што хакеры займаюцца ня толькі крадзяжом інфармацыі, але таксама сабатажам у асабліва буйных памерах. Немцы памятаюць, што перад сьвятамі Божага Нараджэньня 700 тыс. украінцаў ня мела электрычнасьці, паколькі супрацоўнікі электрастанцый адкрылі хакерскія лісты. Меркаваньнем выведкі, такім жа чынам Расея можа пазбавіць току краіны ЭЗ.

Каб увесьці ў зман сьледчых, хакеры часта робяць выгляд прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы. Так было падчас атакі на варшаўскую біржу каштоўных папер паўтара году таму, калі ўзломшчыкі пакінулі інфармацыю «Працяг будзе! Алах акбар!».

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт