Logo Polskiego Radia
Print

Расея – NATO: Поўная нязгода

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.04.2016 17:56
"У нас рознагалосьсі па фактах і па інтэрпрэтацыі ",– сказаў генэральны сакратар альянсу.
Photo: Flickr.com/Defence Images

У нас рознагалосьсі па фактах і па інтэрпрэтацыі – сказаў генэральны сакратар альянсу пасьля першага за апошнія два гады паседжаньня Рады NATO - Расея. Прычынай спрэчкі стала Ўкраіна.

«Многія саюзьнікі не пагаджаюцца з Расеяй, калі яна называе канфлікт ва Ўкраіне
грамадзянскай вайной. Гэта Расея дэстабілізуе ўсходнюю Ўкраіну, падтрымліваючы
сэпаратыстаў пастаўкамі зброі, фінансаваньнем і вайсковым камандаваньнем», – падвёў вынікі паседжаньня Рады Енс Столтэнбэрг.

Расею абвінавацілі ў сарваньні менскіх дамоўленасьцей. У сваю чаргу Масква ўскладае віну на Кіеў і дамагаецца, каб украінскі ўрад ўвёў зьмены ў канстытуцыю, легалізаваў сэпаратыстаў і аб’явіў для іх амністыю.

«Дзяржавы NATO, у тым ЗША, былі вымушаныя памяняць сваю палітыку ў дачыненьні да Расеі», напісалі расейскія СМІ, аб’яўляючы, што паседжаньне рады
NATO - Расея стала перамогай Масквы.

Прадстаўнікі ЗША вельмі хацелі абмеркаваць з расейцамі сродкі прадухіленьня
інцыдэнтаў падобных да таго, што здарыўся з падводнай лодкай «Дональд Кук»
(Donald Cook) на Балтыйскім моры. Уплывовы расейскі аналітык Фёдар Лук'янаў
прапанаваў стварыць групу, складзеную з адных толькі ваенных, якая выпрацуе
ўзаемныя стандарты паводзін. Аднак яшчэ невядома, ці ў гэтай справе былі прынятыя якія-небудзь рашэньні.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт