"Лісты да Волі" У. Някляева ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.03.2016 19:48
У Беларускім доме прагучалі вершы паэта ў выкананьні яго самога і барда З. Вайцюшкевіча.
pixabay.com/Public Domain CC0
у Беларускім доме ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя творчасьці выдатнага беларускага паэта, празаіка, намінанта на Нобэлеўскую прэмію Ўладзімера Някляева. Быў час, калі літаратар падаўся ў палітыку, стаў лідарам грамадзкага руху “Гавары праўду”, быў кандыдатам у прэзыдэнты 2010 году. Удзельнічаў у пратэстах на плошчы, быў моцна зьбіты, трапіў у турму. У няволі ён напісаў кніжку вершаў пад назваю “Лісты да Волі” (Вольга – жонка паэта).
Перакладчык Чэслаў Сэнюх пераклаў вершы Някляева на польскую мову, а пісьменьнік Язэп Янушкевіч стаў укладальнікам зборніка. У Варшаве выступілі сам Уладзімер Някляеў, перакладчык і ўкладальнік, а музычную ілюстрацыю стварыў бард Зьміцер Вайцюшкевіч.
слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле
нг