Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны жаночы дзень

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.03.2016 17:34
  • 8marca.mp3
Больш за паўтара стагодзьдзя таму жанчыны пачалі змагацца за свае працы, у выніку нарадзілася жаночае сьвята 8 сакавіка.
pixabay.com

Сьвята 8 сакавіка, інакш Міжнародны жаночы дзень, мае багатую гісторыю. Яно існуе ўжо больш за паўтара стагодзьдзя, яго карані сягаюць 1857 году, калі ў Нью Ёрку адбыўся маршам незадаволеных работніц. З таго часу гэты дзень мяняў сваю афарбоўку. Таксама цяпер у розных краінах, дзе адзначаецца сьвята, жыхары падыходзяць да Дня жанчын па-рознаму. У некаторых дзяржавах гэта нагода, каб жанчыны маглі прыгадаць пра свае правы, а ў іншых толькі разважаюць, якую важную ролю выконваюць жанчыны ў грамадзтве і якія яны добрыя гаспадыні й маці.

Напрыклад, у Польшчы кожны год праходзіць гэтак званая маніфа фэміністычных асяродзьдзяў, калі жанчыны выходзяць на вуліцу, патрабуючы роўнасьці ў розных галінах жыцьця.

А як сытуацыя выглядае ў Беларусі? Пра адзначэньне сьвята 8 сакавіка і пра стаўленьне да жанчын у краіне з культоролягам Юрасём Барысевічам гутарыць Натальля Грышкевіч.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт