З.Вайцюшкевіч: Вершы Барадуліна палічылі непрыстойнымі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
25.02.2016 15:17
-
Uspamin pra R. Baradulina Vaciuszkievicz.mp3
Музыкант не атрымаў дазволу на правядзеньне канцэрту, прысьвечанага памяці Народнага паэта.
foto: Twice25/Wikimedia Commons
2 сакавіка споўніцца два гады са сьмерці вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна.
Вершы Рыгора Барадуліна - гэта клясыка беларускай літаратуры. Многія зь іх былі пакладзеныя на музыку і сталі вельмі вядомымі песьнямі.
Сярод тых, хто сьпявае песьні на словы Дзядзькі Рыгора, таксама ЗЬміцер Вайцюшкевіч, які вельмі добра ўзгадвае супрацоўніцтва з паэтам.
Памяць Рыгора Барадуліна ўшанавалі ўчора ў Менску канцэртам народных песняў Вушаччыны – тых самых, якія ўсё жыцьцё натхнялі дзядзьку Рыгора. Песьні сьпявалі, між іншым, гурты Рэ1ікт і Вурай. Свой канцэрт да дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна плянаваў таксама правесьці Зьміцер Вайцюшкевіч, але не атрымаў дазволу ад гарадзкіх уладаў…
слухайце гутарку Яраслава Іванюка са З. Вайцюшкевічам у далучаным гукавым файле