Эйнштэйн не памыліўся
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        12.02.2016 15:30
                    
                                 
                
                
                    Чалавецтва адкрыла гравітацыйныя хвалі.
                
                
                    
                        
Photo: cc/wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Гравітацыйныя хвалі існуюць. Гэта даказала міжнародная каманда навукоўцаў. Сярод іх 9 палякаў. Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.
Чалавецтва адкрыла гравітацыйныя хвалі, паведамляе польская штодзёнка. Навуковае дасягненьне – гэта вынік працы міжнароднай каманды дасьледчыкаў з Амэрыкі ды Эўропы.  У камандзе працавала некалькі сот навукоўцаў з усяго сьвету, у тым ліку 9 фізыкаў з Польшчы.
Выданьне зазначае, што адкрыцьцё гравітацыйных хваль зьяўляецца пераломам у астраноміі, штоо гэта новае акно на Сусьвет. Адкрыцьцё заслугоўвае Нобэлеўскай прэміі, зазначае газэта.
Выданьне тлумачыць, што гравітацыйныя хвалі не разыходзяцца ў прасторы, як радыёхвалі. Гэта вібрацыі часапрасторы. У выніку прастора звужаецца альбо пашыраецца. То бок, чалавецтва змагло пацьвердзіць тэорыю Эйнштэйна, што часапрастора існуе ды дынамічна зьмяняецца, а не зьяўляецца нерухомай сцэнай, як лічыў Ньютан.
Навукоўцы прагназуюць, што, дзякуючы новаму адкрыцьцю, чалавецтва зможа зазірнуць унутр зорак, а таксама адкрыць гісторыю народзін нашага Сусьвету, піша польскае выданьне.
юл