Дзікунства ці змова
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.01.2016 15:12
Усё больш фактаў сьведчыць аб тым, што навагоднія беспарадкі ў нямецкім Кёльне, не былі спантанныя.
На здымку: начная панарама Кёльна Eric Bauer/flickr.com
Усё больш фактаў сьведчыць аб тым, што навагоднія беспарадкі ў нямецкім Кёльне, дзе групы маладых імігрантаў з Паўночнай Афрыкі масава нападалі і абкрадалі жанчын, не былі спантанныя.
Удзельнікі нападаў раней склікаліся ў Фэйсбуку. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла нямецкае міністэрства юстыцыі. Аб тым, што імігранты склікаліся каля вакзалаў, неафіцыйна гаварылася ў Нямеччыне некалькі дзён загадзя. Гэта пацьвярджае той факт, што атакі праводзіліся ня толькі ў Кёльне, а таксама ў Гамбургу і Франкфурце на Майне. У Кёльне ў паліцыю паступіла амаль 500 заяваў ад пацярпелых жанчын.
Нямецкая паліцыя пацьвярджае, што на профілях, якія наведваюць імігранты з Марока ці Альгерыі, сапраўды зьмешчаныя заклікі прыехаць на навагоднюю ноч у Кёльн. У гэты горад зьяжджаліся імігранты з Францыі і краін Бэнэлюкса. А потым у цэнтры Кёльна прайшлі жудасныя сцэны, калі натоўп масава зьнясільваў, а паліцыя была бездапаможнай.
Паўстала пытаньне, ці імігранты з Паўночнай Афрыкі склікаліся ў Кёльн на звычайную навагоднюю забаву ці загадзя плянавалі, што будуць нападаць і прыставаць да немак.
Пры гэтым, у Кёльне, вакол аднаго з найважнейшых помнікаў архітэктуры – катэдральнага сабору, дзейнічаюць паўночнаафрыканскія групоўкі, якія абкрадаюць як турыстаў, так і мясцовых жыхароў.
Паліцыя здаўна папярэджвае перад гэтак званымі «танцуючымі». Гэта з выгляду шчырыя маладыя людзі, якія запрашаюць пагаварыць, патанчыць, а потым выцягваюць партманэ або забіраюць сумку, калі нехта пачынае супраціўляцца, то моцна зьбіваюць. Ужо два гады таму паліцыя ў Кёльне паведамляла, што кожны год ахвярамі злачынных груповак становяцца тысячы асоб.
Gazeta Wyborcza/яс