З Новым годам!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        31.12.2015 22:00
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Пажаданьні шчасьця, здароўя, трываласьці. Год будзе нялёгкі, але разам усё можна пераадолець.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Вось і прыйшоў час, каб прывітаць 2016!
1 студзеня  мы па традыцыі віншуем адзін аднаго з Новым годам, жадаем спаўненьня  ўсіх жаданьняў. Мы засталіся вернымі традыцыі і папрасілі розных асоб  павіншаваць беларусаў з надыходам новага.
Незалежны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі  жадае беларусам не трываць у сваіх дрэнных пазыцыях і навучыцца  згадваць пра свае праблемы, старацца нешта зьмяніць. Толькі тады ўлады  іх паслухаюць. Трэба быць рашучымі, патрабавальнымі, быць  грамадзянамі. «Год будзе цяжкі, будзе назірацца падзеньне эканомікі,  складаная зьнешнепалітычная сытуацыя. Галоўнае – унутраная трываласьць,  каб нягоды пераадолець».
Эканаміст, дырэктар Цэнтра Мізэса  Яраслаў Раманчук адзначае, што аўтарытарная дзяржава крадзе іх час,  забірае будучыню. Калі людзі зразумеюць, што ня трэба прасіць у  дзяржавы, а  разьвіваць капітал чалавека па гарызанталі, тады будзе пачатак  будаўніцтва новага жыцьця. Патрэбны паўнавартасны дыялёг паміж бізнэсам,  супольнасьцю і дзяржавай.
Кіраўнік дасьледчыцкага цэнтру CASE-Belarus Серж Наўродскі  таксама падкрэсьлівае, што 2016 будзе зьвязаны са шматлікімі  матэрыяльнымі праблемамі. Тым ня менш, трэба старацца быць больш  беларусам – размаўляць на беларускай мове, шанаваць культуру, традыцыі,  продкаў. Калі мы будзем больш беларусамі, лягчэй пройдзем гэтыя цяжкія  часы.
Старшыня Таварыства Беларускай мовы Алег Трусаў раіць 25  гадзін у суткі размаўляць на беларускай мове. Будзе тады і грошы, і  дабрабыт, мова вывядзе людзей да лепшага жыцьця.
Сябра Абʼяднаньня бацькоў на карысьць беларускамоўнай адукацыі дзяцей зь Беластоку Аліна Ваўранюк жадае ўсім знаёмым у Беларусі ды тым, каго ня ведае, здаровага, шчасьлівага году. Хай гэты год будзе лепшы, іншы за 2015!
А  музыкант Лявон Вольскі прапануе, каб Сьвяты Мікалай не памыліўся і даў  узыход на новы ўзровень сьвядомасьці тым, каму гэта неабходнае для  шчасьця, або новы айфон таму, для гэта такі апарат зьяўляюцца мяжой жаданьняў.
З Новым годам вас, дарагія слухачы БСПР!
Слухайце пажаданьні ў гукавым файле
нг