Зьнішчальная вайна за Канстытуцыйны суд
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        02.12.2015 10:42
                    
                                 
                
                
                    Толькі прэзыдэнт Анджэй Дуда можа прымусіць бакі канфлікту пайсьці на кампраміс.
                
                
                    
                        
месца сустрэчы прэзыдэнта з прадстаўнікамі партый 01.12.15PAP/Jacek Turczyk
                     
                
                
                
               
                
                         У Польшчы ўзьнікла тупіковая сытуацыя з прызначэньне новых судзьдзяў  Канстытуцыйнага суду (КС). Яшчэ перад выбарамі дэпутатаў парлямэнту  кіруючая тады Грамадзянская плятформа абрала пяць новых судзьдзяў, якіх  цяпер ня хоча прызнаць кіруючая партыя Права і справядлівасьць і  намерана сёньня выбраць уласных.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў аўторак зь кіраўнікамі партыйных фракцый у парлямэнце, старшынямі суду, каб спрабаваць вырашыць гэтую тупіковую сытуацыю – піша Rzeczpospolita.
Пакуль невядома, што зробіць прэзыдэнт, прагучалі словы, што ён «сумленна ацэніць сытуацыю». Калі відаць нейкі кампраміс у гэтай зьнішчальнай вайне за Канстытуцыйны суд, то Анджэй Дуда павінен стаць яго лідарам – мяркуе камэнтатар выданьня. Канфлікт за кантроль над судом, які пачала Грамадзянская плятформа, а раздзьмула Права і справядлівасьць, выклікаў стан, якога яшчэ ў дзяржаве не было. Мы наблізіліся да катастрофы, калі абедзьве  партыі будуць мець па пяць уласных судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, якіх  другі бок не прызнае. А паколькі няма вышэйшай канстытуцыйнай улады,  чым КС, улада зайшла б у тупік, з якога цяжка было б выйсьці. Ніхто ня  быў бы ў стане разабрацца ў юрыдычных хітрыках, падрыхтаваных  Грамадзянскай плятформай і Правам і справядлівасьцю.
Бачна, што  Анджэй Дуда, які раней сьцяной стаяў за сваёй партыяй, на гэты раз  упершыню пачаў вагацца. Гэта добры знак, бо толькі прэзыдэнт мае моц  прапанаваць кампраміс і прыняць яго сёньня, калі Права і справядлівасьць  не абрала яшчэ ўласных судзьдзяў.
Rzeczpospolita/нг